Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

110 гадоў таму нарадзіўся а. Уладзіслаў Чарняўскі, святар і перакладчык Бібліі на беларускую мову

Грэка-католікі Беларусі #Царква

110 гадоў таму нарадзіўся а. Уладзіслаў Чарняўскі Святар і перакладчык Бібліі і Катэхэзіса на беларускую мову Уладзіслаў Чарняўскі нарадзіўся 14 студзеня 1916 г. у засц. Амружын, Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобл., – памёр у 2001, Мінск). Увайшоў у гісторыю касцелу і беларускай культуры праз паслядоўную і непахісную адданасць беларускаму слову. З 1953 г. служыў пробашчам касцёла […]

У Мінску прайшла калядная канферэнцыя «Каталіцкі Касцёл у Беларусі: праз стагоддзі»

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/18777-u-minsku-prajshla-kalyadnaya-kanferentsyya-katalitski-kastsjol-u-belarusi-praz-stagoddzi У Мінску прайшла калядная канферэнцыя «Каталіцкі Касцёл у Беларусі: праз стагоддзі» 8 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася другая калядная канферэнцыя «Каталіцкі Касцёл у Беларусі: праз стагоддзі», арганізаваная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй Рыма-каталіцкага Касцёла пры падтрымцы Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій…

Аналіз апавядання «Капля малака»: вера і духоўныя пошукі працоўнага Франца

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Гісторыя працоўнага Франца з апавядання „Капля малака“ паказвае нам вельмі асабістае, хоць і супярэчлівае ўспрыманне веры. Айцец Андрэй Крот працягвае аналізаваць творчасць Міхася Лынькова, звяртаючы ўвагу на тое, як галоўны герой звяртаецца да Бога ў хвіліны роспачы, радасці і гневу. Для Франца імя Божае — гэта і малітоўны ўсклік, і спосаб выказаць крыўду на лёс. […]

У Вільні адслужылі праваслаўны малебен перад Астрабрамскай Іконай у свята Сабору Багародзіцы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ВІЛЬНЯ – свята САБОР БАГАРОДЗІЦЫ: праваслаўны малебен перад Астрабрамскай Іконай. =8 студзеня 2026 года, у свята Сабору Багародзіцы (па юліянскаму каляндару), у цудатворнага Абразу Божай Маці «Вастрабрамская», што знаходзіцца ў гарадской браме на вуліцы Аўшрос Варту ў Вільні, быў адслужаны праваслаўны малебен. =Хрэсны ход са Свята-Духава манастыра горада Вільні да Вастрабрамскай капліцы і малебен узначаліў […]

Навячэр’е Богаз’яўлення: дзень посту і першае Вялікае вадасвяцце ў візантыйскай традыцыі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Дзень перад святам Богаз’яўлення (Хросту Гасподняга), які ў візантыйскай традыцыі называецца Навячэр’ем, — гэта час асаблівага прыгатавання. У народзе гэты вечар называюць «Галоднай куццёй». Навячэр’е Богаз’яўлення — гэта дзень строгага посту. Сама назва «Галодная куцця» падкрэслівае кантраст з багатым калядным сталом: стравы на вячэру павінны быць поснымі (без мяса і малочных прадуктаў), а іх колькасць […]

5 студзеня 1104 года магла нарадзіцца святая Еўфрасіння Полацкая, заступніца Беларусі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

5 студзеня 1104 года, паводле адной з навуковых гіпотэз, нарадзілася будучая полацкая ігумення і святая — Еўфрасіння Полацкая, якая шануецца як нябесная заступніца Беларусі У дзяцінстве, да манаства, яна мела імя Прадслава і паходзіла з княскага роду полацкіх князёў. Яе дзедам быў полацкі князь Усяслаў Брачыславіч, а бацькам — малодшы з сямі яго сыноў Святаслаў-Георгій. […]

Свята Гасподняга Хрышчэння і Богаяўленне ў Вільні 5-6 студзеня: літургіі і асвячэнне вады

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Надыйшло свята Гасподняга Хрышчэння – святое Богаяўленне! Панядзелак 5.01 сачэльнік Вадохрышча. Дзень строгага посту. У панядзелак 5.01. вечарам а 18.30 служым Літургію і здзяйсняем Першае асвячэнне вады. У аўторак 6.01. – дзень свята Гасподняга Хрэшчэння.Святая Літургія пачнецца а 10.30. Пасля Літургіі – асвячэнне вады. На працягу аўторка наша капліца будзе адкрытая да 20.00. Кожны, хто […]

Нядзеля 30-я па Святой Тройцы: Пачатак Евангелля паводле Марка як выклік Рыму

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Нядзеля 30-я па Святой Тройцы, перад Богаз’яўленнемМк. 1, 1-8 Сёння мы чуем першы радок Евангелля паводле Марка: «Пачатак Евангелля Ісуса Хрыста, Сына Божага». Гэта можа гучаць для нас як штосьці звычайнае ці проста пабожнае, але ў першым стагоддзі гэта былі словы-выклік. Грэчаскі тэрмін Марка euangelion, які мы перакладаем як «добрая вестка», быў словам, якое звычайна […]

3 студзеня ўшаноўваем Імя Ісуса і пачынаем малітву Акафістам Імю Ісуса

Грэка-католікі Беларусі #Царква

JANUARY 3 – 3 студзеня = ушаноўваем Імя Ісуса. Варта пачаць маліцца словамі АКАФІСТА ІМЮ ІСУСА (і працягваць малітву ўвесь месяц студзень – кожны дзень адзін Ікас і адзін Кандак). Акафіст імю Ісусаваму – першая версія перакладу » Часасловец Акафіст імю Ісусаваму – першая версія перакладупераклад а.Аляксандра Надсана, ЛёнданHTML clipboardВершы перад Акафістам Ісусе Збавіцелю наш, […]