Яшчэ падчас вучобы ў Пецярбургу Фабіян Абрантовіч удзельнічаў у беларускім хрысьціянскім і нацыянальным руху. Ён стаў адным з заснавальнікаў беларускай рэлігійнай арганізацыі «Хрысьціянская дэмакратычная злучнасьць». Быў таксама адным з арганізатараў і ўдзельнікаў І зьезду беларускага каталіцкага духавенства ў Менску (24–25 траўня 1917 г.), дзе выступіў з рэфератам «Справы асьветы». У красавіку 1918 г. пераехаў у […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
14 верасьня 1884 году нарадзіўся архімандрыт Фабіян Абрантовіч
14 верасьня 1884 году ў Вераскоўшчыне пад Наваградкам нарадзіўся беларускі каталіцкі сьвятар-марыянін архімандрыт Фабіян Абрантовіч, які служыў у візантыйскім абрадзе. Ён скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Пецярбургу і Імператарскую каталіцкую духоўную акадэмію. Пазьней атрымаў ступень доктара філасофіі ў знакамітым Каталіцкім універсітэце ў Лёвене (Бельгія). Быў адным з ідэолагаў і заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху на пачатку […]
Папа Леў XIV прызначыў Лявонція Тумоўскага Апостальскім адміністратарам
НОВЫ ІЕРАРХ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ У БЕЛАРУСІ. У панядзелак, 14 верасня 2026 года, Яго Святасць Папа Леў XIV прыняў прашэнне аб адстаўцы з пастырскага служэння, пададзенае па прычыне ўзросту, архімандрытам Сяргеем Гаекам (МІС) — Апостальскім адміністратарам Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі, — і адначасова прызначыў айца Лявонція Тумоўскага (MSU) Апостальскім адміністратарам гэтай жа царкоўнай структуры.
14 верасня — Сусветнае Узвышэнне Пачэснага і Жыццядайнага Крыжа Гасподняга
14 верасня – Сусветнае Узвышэнне Пачэснага і Жыццядайнага Крыжа Гасподняга Прыйдзіце, людзі, паклонімся блаславёнаму дрэву, праз якое завершанае было наша апраўданне. Бо вось д’ябал, які праз дрэва ашукаў праайца Адама, быў пераможаны Крыжом, і той, які ў няволі трымаў стварэнне Гасподняе, зазнаў найбольшае паразы. Божаю крывёю абмытая была змяіная атрута і, дзякуючы няправеднаму прысуду на […]
27 верасня ў Вільні адбудзецца сустрэча пра гісторыю Віленскай беларускай гімназіі
27 верасня ў нашай віленскай капліцы адбудзецца сустрэча-гутарка «Уводзіны ў гісторыю Віленскай беларускай гімназіі (1918–1944)». Заснаванне, дзейнасць, канфлікты Віленская беларуская гімназія — адна з найважнейшых беларускіх адукацыйных і культурных устаноў Вільні ХХ стагоддзя. Падчас сустрэчы пагаворым пра тое, як паўстала гэтая легендарная школа, з якімі выклікамі яна сутыкалася цягам свайго існавання і якім было стаўленне […]
Вершапесьні Вячэрні Перадсьвяцьця Крыжаўзвышэньня
Хрысьце, Слова спрадвечнае, Ты ўстанавіў Царкву Тваю як магутны стоўп, бо Ты заснаваў яе на скале веры: яна застаецца непахіснаю праз усе вякі, і Ты – які, нязьменны, стаўся чалавекам, – прабываеш з ёю да канца дзён. Дзеля гэтага славім і бласлаўляем Цябе, кажучы: «Уладару спрадвечны, слава Табе!» Жыцьцядайны крыж ласкі Тваёй, які Ты, Госпадзе, […]
«А вы за каго ўважаеце Мяне»: куды йдуць нашыя малітвы?
Эпізод 37, 2026. «А вы за каго ўважаеце Мяне»: куды йдуць нашыя малітвы? У Нядзелю перад Крыжаўзвышэньнем сьвятое Евангельле задае нам, бадай, самае прамое і асабістае пытаньне Хрыста: «А вы за каго ўважаеце Мяне?» Адказ апостала Пятра робіцца непахісным падмуркам, на якім стаіць уся Царква, і дае ключ да разуменьня нашай штодзённай веры. Калі Пётар […]
13.09 у нядзелю адбудуцца дзве Літургіі з чынам пакланення Крыжу Хрыста
Заўтра у Нядзелю 13.09 адзначаем дзень Узвышэння Святога Крыжа Гасподняга! (Перанос з 14.09) За звычай служым две Літургіі з чынам пакланення Крыжу Хрыста:9.00 – раняя на царкоўна-славянскай мове;10.30 – позняя Літургія па беларуску. Мы зноў апынаемся перад Крыжом, як перад Таямніцай ахвярнай любові Сына Божага да кожнага з нас. Мы літургічна паглыбляемся у гэтую бязмежную […]
Вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій узгадваюць жыхароў Мінска
ВіНШУЕМ горад МіНСК з 959-годдзем. “За горад наш і за людзей, што жывуць у ім, Госпаду памолімся”.Вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій – у рамках малітоўнага Triduum 10-11-12 верасня 2026 года – узгадваюць жыхароў шматканфесійнага горада Мінска, якія на працягу стагоддзяў стваралі яго багатую духоўную, культурную ды матэрыяльную спадчыну. Дзякуем Богу, што ў Незалежнай Беларусі можам у старажытным горадзе […]
Завяршыўся міжнародны форум Octava пра пастырскую перыхарэзу паміж Усходнімі Цэрквамі
ПАСТЫРСКАЯ PERICHORESIS паміж УСХОДНІМІ ЦЭРКВАМІ.8 верасня 2026 года — у свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы — завяршыўся васьмі-дзённы міжнародны форум (Octava), прысвечаны тэме «Пастырская перыхарэза паміж Усходнімі Цэрквамі». Мерапрыемства было арганізавана міжканфесійнай платформай Synergeia pro Oriente Christiano, якая свой каардынацыйны цэнтр мае ў горадзе Бары (у Італіі).Паняцце «пастырская перыхарэза» (perichoresis pastoralis) у кантэксце Усходніх Цэркваў (як […]