29 кастрычніка — памяць навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай
Сёння памяць усіх тых, якія за вернасць Хрысту былі арыштаваныя і растраляныя ў гады сталінскага тэрору. Тысячы безыменных магіл у Курапатах і ў многіх іншых месцах нашай зямлі.
Сёння таксама Ноч растраляных паэтаў. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў мінскай турме НКУС была знішчаная вялікая частка культурнай эліты нашага народа.
Мучанікі за веру і забітыя паэты ляглі ў адну зямлю, і памяць пра іх належыць усяму нашаму народу.
Сёння, 29 кастрычніка, а 18:00 у нашым храме Bokšto g.4 будзе служыцца Боская Літургія ў памяць навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай. Таксама ўзнясем малітву за ўсіх ахвяр камуністычнага тэрору, вядомых і безыменных.
Запрашаем усіх! Бадай кожная беларуская сям’я мае каго ўспомніць у гэты дзень.
Вечная памяць усім закатаваным і забітым!