У сваёй прамове ватыканскі ярарх адзначыў, што, хоць гістарычныя таталітарныя рэжымы, такія як нацыянал-сацыялізм, камунізм і фашызм, засталіся ў мінулым, сама зьява таталітарызму нікуды ня зьнікла. Паводле кардынала Параліна, у яе аснове ляжыць жаданьне чалавека кантраляваць лад жыцьця і мысьленьне людзей, навязваючы ім уласныя ідэалагічныя перакананьні.
Дзяржаўны сакратар падкрэсьліў, што свабода і дэмакратыя ня могуць трымацца толькі на законах і правілах. Ім неабходныя павага да праўды, сумленнасьць і клопат пра дабро людзей і грамадзтва.
Кардынал Паралін сказаў, што ўсе таталітарныя ідэалогіі спрабавалі заняць месца рэлігіі. Ён заўважыў, што “ўзводзячы на алтар замест Бога сацыяльны клас, расу або дзяржаву”, гэтыя рэжымы сакралізавалі ўласныя ідэалагічныя ўяўленьні і стваралі палітычныя рэлігіі з сваімі “літургіямі”, прарокамі, мучанікамі і этычнымі нормамі. Чалавек у такой сістэме пераставаў быць самастойнай асобай і павінен быў цалкам падпарадкоўвацца калектыву і дзяржаве, – адзначыў Дзяржаўны сакратар, дадаўшы, што ідэалогіі псеўдарэлігійнага характару, такія як камунізм і нацыянал-сацыялізм, супярэчылі хрысьціянскаму вучэньню і сталі прычынай перасьледу Каталіцкай Царквы.
https://www.vaticannews.va/be/vatykan/news/2026-10/parolin-totalitarian-regimes-of-the-20th-century.html
Паралін: таталітарныя рэжымы зніклі, але іх спакусы засталіся – Vatican News
Гістарычныя таталітарныя рэжымы засталіся ў мінулым, але спакуса кантраляваць людзей і навязваць ім уласныя ідэалагічныя перакананні нікуды не знікла, …