Дзяды з беларускай праваслаўнай грамадой у Вільні — 31 кастрычніка (субота)На мінулых выходных бела…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні ##Царква #Царква

Дзяды з беларускай праваслаўнай грамадой у Вільні — 31 кастрычніка (субота)

На мінулых выходных беларусы і беларускі Вільні завяршылі добраўпарадкаванне Свята-Ефрасіннеўскіх могілак, а таксама прыбралі магілу Камілы Марцінкевіч на Бернардынскіх могілках.

Дзякуючы дапамозе краязнаўцы і літаратуразнаўцы Ціхана Чарнякевіча ў пошуку пахаванняў выпускнікоў Віленскай беларускай гімназіі наш «ахоўны спіс» папоўніўся новымі імёнамі. Разам з гэтым павялічыўся і аб’ём працы — давялося прысвяціць уборцы больш часу, сіл і сродкаў.


Спадзяёмся, што падчас Дзядоў 31 кастрычніка вы зможаце пабачыць наш унёсак у захаванне памяці беларускіх дзеячоў і дзяячак Вільні.

31 кастрычніка (субота):

10:00 — Паніхіда па памерлых у беларускай праваслаўнай царкве па адрасе Bokšto g. 4.

Падчас набажэнства мы таксама памянём вашых памерлых сваякоў і продкаў. Вы можаце пакінуць віртуальныя запіскі праз мабільную праграму (для Andoid ці для iOS) або напісаць імёны ў каментарыях.

12:00 — Асвячэнне пахаванняў беларускіх дзеячоў на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках.

Адрас: Liepkalnio g. 18. Па спасылцы — дакладнае месца сустрэчы на Google Maps.
Шчыра запрашаем усіх далучыцца!
«У Бога няма мёртвых, а ўсе жывыя!»



Таксама вы можаце падтрымаць нашу дзейнасць ахвяраваннем, скарыстаўшыся адным са спосабаў ніжэй.

Такім чынам вы падтрымліваеце як дзейнасць нашай грамады, так і валанцёрскі клопат пра пахаванні беларускіх дзеячаў і дзяячак на Свята-Ефрасіннеўскіх і іншых могілках Вільні.


Ахвяраванні не з’яўляюцца абавязковымі, але дапамагаюць нам працягваць гэтую справу.

Банкаўскі рахунак:


IBAN: LT667300010191071990
VILNIAUS
Атрымальнік:


APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
„Swedbank”, AB
SWIFT-код: HABALT22
У прызначэнні плацяжу пазначайце:

Auka


Таксама падтрымаць нас можна праз іншыя платформы:

Patreon — для бяспечных ахвяраванняў з Беларусі.
PayPal — толькі для ахвяраванняў з-за мяжы.