БУДСЛАЎ 2023 – Праграма фэстуГРЭКА-КАТАЛІЦКІЯ СЛУЖБЫ=30 чэрвеня 2023, ПЯТНІЦА—гадз. 20:00 — АКАФІСТ – у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы=1 ліпеня 2023, СУБОТА, —гадз. 6:00 – БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ;+++ЦЭНТРАЛЬНЫЯ ЎРАЧЫСТАСЦІ:10:00 — сустрэча Папскага легата арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу «Марыя ў маім сэрцы»11:00 — святая Імша і Эўхарыстычная працэсія – цэлебруе Папскі легат Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.На працягу […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Паездка ў Нямеччыну на Kirchentag 2023: дыскусіі пра вайну і мір, а таксама сітуацыя ў Беларусі
Усім вітанні! Крыху вярнусь у мінулы тыдзень і распавяду пра маю паездку ў Нямеччыну на Kirchentag 2023! Па-першае, што такое Kirchentag? Гэта агульнанямецкі форум хрысціян Германіі, ў якім прымаюць удзел дзясяткі тысяч чалавек. Гэта рэальна падзея вялікага маштабу, пра якую гавораць усе нямецкія ЗМІ. Хрысціяне Германіі збіраюцца разам, каб зразумець як ідуць справы ў іх […]
Кардынал Франчэска Мантэнэгра прызначаны Апостальскім адміністратарам на Сіцыліі
+Прызначаны Апостальскі адміністратар “sede vacante” італа-албанскай епархіі П’яна-дэльі-Альбанэзі на Сіцыліі+ =19 чэрвеня 2023 Яго Святасць Папа Францішак Апостальскім адміністратарам “sede vacante” (вакантнай сталіцы) італа-албанскай епархіі П’яна-дэльі-Альбанэзі (Piana degli Albanesi) на Сіцыліі прызначыў кардынала Франчэска Мантэнэгра, архібіскупа-эмерыта архідыяцэзіі Агрыджэнта. ==Грэка-каталіцкая Царква ў Італіі, таксама вядомая як італа-грэцкая або італа-албанская Царква, з’яўляецца Царквой “свайго права” (sui iuris) […]
Нашая малітва публічная і супольная, бо мы молімся за ўвесь народ
Нашая малітва – публічная і супольнаяХрыстос, Настаўнік міру і еднасці, не хоча, каб мы маліліся прыватна і асобна, гэта значыць, каб кожны маліўся толькі за сябе. Не кажам: «Ойча мой, Каторы ёсць у небе» або: «Хлеба майго штодзённага дай мне сёння». Ніхто таксама не просіць пра адпушчэнне выключна сваіх правінаў і не просіць, каб толькі […]
У Евангеллі гаворыцца пра мярэжы і пакліканне Хрыста ісці за Ім і будаваць Царкву
Менавіта пра мярэжы узгадваецца сёння і ў Евангеллі. Хрыстос ідзе па берагу мора і кліча за сабою рыбакоў, якія павінны ў гэтым свеце выбудаваць сусветную мярэжу любові, дабра і праўды – Божую Царкву. Яны пачулі кароткае: “Ідзі за Мною!”. Каб пайсці за Іісусам, каб стаць будаўнікамі сусветнай мярэжы любові, ім трэаба было адмовіцца ад стабільнага, […]
Хрысціянскі прынцып: шукаць сувязі з усімі, хто робіць дабро
НЯМА РОЗНІЦІ ХТО РОБІЦЬ ДАБРО! Сёння у літургічным чытанні чуем: “Слава, пашана і мір КОЖНАМУ, хто робіць дабро!… Бо няма перадузятасці у Бога”. Такім чынам у Новым Запавеце сцвярджаецца: Хто б не рабіў дабро – той робіць справу Божую! І тут няма аніякай розніцы веруючы ён ці неверуючы, іншаверац ён ці іншадумец, свой ці чужы. […]
Літургія супольнасці ў Лютэранскай царкве 17 чэрвеня а 9-й гадзіне раніцы ў Вільні
Наступная Літургія нашай супольнасці адбудзецца ў бліжэйшую суботу 17.06. а 9-й гадзіне раніцы у Лютэранскай царкве па адрасу Vokiečių g. 20.Евангельскае чытанне пра пакліканне апосталаў. І чытаем пасланне да Рымлян – адна з найцікавейшых кніг Новага Запавету. Калі жадаеце паўдзельнічаць у Праскамідыі і памянуць сваіх блізкіх за здароў’е ці за ўпакой, прыходзьце крышку раней! У […]
Беларуская праваслаўная супольнасць у Вільні атрымала прыходскі дом з памяшканнем для царквы
Дарагія браты і сёстры! Добрая навіна! Маем нарэшце свой прыходскі дом з памяшканнем для царквы! Гэта самае сэрца старой Вільні – Išganytojo g. (вуліца Збаўцы). Уваход у царкву з Bokšto gatve. Суседнія дзверы ад уваходу у беларускую рэстарацыю “1863“. Не пераблытаць! За наступны тыдзень прыдбаем неабходны мінімум для арганізацыі набажэнстваў. І першую Літургію, калі Гасподзь […]
Пётр Татарыновіч — апостал рэлігійнага адраджэння Беларусі
15 чэрвеня 1896 года нарадзіўся Пётр Татарыновіч – «апостал рэлігійнага адраджэння Беларусі». Беларускі ксёндз, які праводзіў беларусізацыю ў касцёле. Хоць быў рыма-каталіцкім святаром, спрыяў пашырэнню уніяцтва. Таксама належаў да БХД. Пасля вайны апынуўся на эміграцыі, дзе стаў кіраўніком і асноўным аўтарам беларускіх перадач «Радыё Ватыкана» ды дырэктарам місіянераў для эмігрантаў-беларусаў лацінскага абраду. Абараніў доктарскую дысертацыю […]
Здабыванне Ерыхона як вобраз перамогі Хрыста над гэтым светам
Здабыванне ЕрыхонаУзяты ў аблогу Ерыхон абавязкова трэба было здабыць. Як здабывалі Ерыхон? Не падымалі супраць яго мяча, не накіроўвалі асадных машын, не пускалі стрэлаў. Выкарысталі толькі трубы святароў, і на іх гучанне рушацца муры Ерыхона. У Святым Пісанні Ерыхон часта з’яўляецца вобразам гэтага свету. Так, напрыклад, у Евангеллі чалавек, які сыходзіў з Ерусаліма ў Ерыхон […]