Калі Бог ствараў кожнага з нас, у Яго ўжо была задума для кожнага чалавека. Ён паклікаў нас да пэўны…

Калі Бог ствараў кожнага з нас, у Яго ўжо была задума для кожнага чалавека. Ён паклікаў нас да пэўных умоў і ладу жыцця. Бог пастаянна кліча чалавека, які адказвае на гэты поклік вольна і з любоўю. Пакліканне – гэта таямніца Боскага выбару. Ісус кажа: «Не вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і прыносілі плён» (Ян. 15, 16). Маладыя людзі па-ранейшаму слухаюць Божы покліч, каб “быць больш, рабіць больш, даваць больш”.

Можа і да цябе, дарагі юнак, Ісус накіроўвае гэта слова, заклікае, каб асаблівым чынам аддацца Яму? Можа Ён імкнецца паслужыцца Табою, каб ты прапаведаваў Слова Божае тым, хто на яго чакае? Ісус кліча, даючы імкненне ісці за Ім, а адказ залежыць ад Цябе. Падумай!

http://cssr.by/redemptarysty/paklikanne.html