Таму гэтая евангельская прытча павінна навучыць нас памятаць пра нашую адказнасць перад Богам за нашае асабістае жыццё, за жыццё нашай Царквы і народу. Мы пакліканы ў гэты свет не для таго, каб увесь адведзены нам час клапаціцца пра свой дробны матэрыяльны дабрабыт. Нашае пакліканне – пільная праца у вінаградніку Божым, у чаканні свайго Гаспадара. Яму […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Відэазапіс прэзентацыі кантыкаў супрасльскага манастыра з 17 стагоддзя
Відэазапіс прэзентацыі кантыкаў супрасльскага манастыра з 17 стагоддзя, якая адбылася ў рамках канцэрту 18 жніўня 2023 г. у Супраслі (Польшча) падчас І міжнароднага фэстывалю «Метастазіо без межаў». Супрасльскія кантыкі з’яўляюцца сапраўдным скарбам спадчыны Ўніяцкай Царквы. Выкананыя ў барокавым стылі, яны паказваюць аб’яднанне заходняй музычнай культуры з візантыйскай царкоўнай традыцыяй тых часоў. https://bialystok.tvp.pl/72122120/kantyki-supraskie-koncert
2 верасня 1998 года памёр протапрасвітар БГКЦ а. Ян Матусевіч
2 верасня 1998 г. памёр а. Ян Матусевіч, з 1990 г. парах першай грэка-каталіцкай парафіі св. Язэпа ў Мінску. З 1993 г. першы дэкан Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Протапрасвітар БГКЦ а. Ян Матусевіч заўчасна памёр 2 верасня 1998 г. пасля цяжкае хваробы, якая развілася пасля аварыі, урачыста адсвяткаваўшы перад гэтым свой 50-гадовы юбілей і 25-годдзе святарскага […]
Літургічны год адкрывае ўсю таямніцу Хрыста
Літургічны год складзены такім чынам, што цэнтральнае месца ў ім займае наш Боскі Збаўца ў атачэнні анёлаў і ўсіх святых. У дакуменце ІІ Ватыканскага Сабора – Канстытуцыі аб Святой Літургіі – чытаем: “Святая Маці-Царква лічыць сваім абавязкам ушаноўваць у пабожным успаміне збаўчую справу свайго боскага Абранніка ўвесь год у вызначаныя дні. Кожны тыдзень Царква адзначае […]
Літургічны год ва ўсходняй Царкве пачынаецца 1 верасня
Найлепшым праяўленнем і неад’емнай часткай нашага абраду з’яўляецца літургічны год. Гэта як велічная панарама, на якой у найлепшых фарбах адлюстравана ўся гісторыя адкуплення чалавечага роду. Тут маем магчымасць нанова асэнсоўваць і перажываць шэраг светлых таямніц з жыцця Ісуса Хрыста і Найсвятой Багародзіцы. Перад намі паўстаюць подзвігі і цноты шматлікага хору святых, пакутнікаў і праведнікаў. Мы […]
VI Пінская ўніяцкая канферэнцыя сабрала 111 удзельнікаў
1 верасня 1937 г. пачала працу VI Пінская ўніяцкая канферэнцыя, якая аб’яднала 111 удзельнікаў, з іх 85 святароў, а астатнія — семінарысты Пінскай семінарыі (9), рыма-каталіцкай семінарыі ў Львове (4), семінарыі ў Полацку (4), схаласты Пінскага езуіцкага калегіума (8). Характарызуючы ход VI канферэнцыі, карэспандэнт часопіса «Przegląd Wileński» адзначаў, што гэтым разам яна атрымала мала грамадскага […]
Наталля Васілевіч прыляцела ў Вільню і запрашае на сустрэчу ў храм Boksto 1 верасня ў 18:00
Вітаем! Тут нечакана ў Вільню прыляцела Наталля Васілевіч. Калі сярод вас есць олды з часоў ЖЖ, то пэўна вы яе ведаеце як “дзевачка з кадзілам”. Але гэта было даўно і няпраўда. Зараз Наталля ўзначальвае “Хрысціянскую візію” – праэкт, які расказвае пра хрысціянскі супраціў і пераслед хрысціянаў у Беларусі пасля 2020 года. І мы таксама запрасілі […]
Жыццё запрашае нас да крыніцы вечнага жыцця
Паслухайце заклік, якім Жыццё запрашае нас да крыніцы жыцця. Гэта не толькі крыніца жывой вады, але таксама крыніца вечнага жыцця, крыніца святла і бляску. З яго нараджаецца ўсё: мудрасць, жыццё і вечнае святло. Даўца жыцця – гэта крыніца жыцця, Стварыцель святла – гэта крыніца святла. Таму не зважайце на часовыя рэчы, але шукайце па-за бачным […]
Госпад Ісус Хрыстос з’яўляецца крыніцай жыцця
Умілаваныя браты, паслухайце ўважліва мае словы, такія карысныя для вас. Распальвайце, а не гасіце ў сваіх душах прагу вады, што выцякае з Божай крыніцы. Пра яе хачу цяпер гаварыць. Піце, але не пераставайце прагнуць. Жывая крыніца, крыніца жыцця кліча нас да сябе і кажа: «Калі хто прагне, няхай прыйдзе да Мяне і п’е» (Ян 7, […]
ІІІ унійная канферэнцыя ў Пінску сабрала 117 удзельнікаў
30 жніўня – 1 верасня 1932 г. адбылася ІІІ унійная канферэнцыя ў Пінску. Колькасць удзельнікаў ІІІ канферэнцыі стала найбольшай за час правядзення – 117 удзельнікаў, з іх 89 святароў (астатнія – семінарысты), з якіх траціна (30 чалавек) належала да візантыйска-славянскага абраду, 5 біскупаў. На мінулым з’ездзе ніводзін святар не прадстаўляў украінскія праваслаўныя тэрыторыі, а на […]