Мы абвяшчаем прыйсце Хрыста: не толькі першае, але і другое, нашмат цудоўнейшае ад першага. Бо перша…

Мы абвяшчаем прыйсце Хрыста: не толькі першае, але і другое, нашмат цудоўнейшае ад першага. Бо першае пераважна сімвалізавала цярпенне, а другое прынясе дыядэму Божага Валадарства.

Бо шмат чаго дваякага ёсць у нашага Госпада Ісуса Хрыста. Дваякае нараджэнне: адно ад Бога перад вякамі, другое – ад Дзевы напрыканцы вякоў. Дваякае і прыйсце Ягонае: адно незаўважальнае, нібы расы на руно, а другое, якое настане, відавочнае.

Падчас першага прыйсця Яго спавілі ў пялюшкі і паклалі ў жолабе. Падчас другога – Ён апранецца ў святло, нібы ў шаты. Падчас першага Ён трымаў крыж, пагардзіўшы ганьбаю; падчас другога – прыйдзе праслаўлены ў атачэнні анёльскага войска.

Таму мы не задавольваемся толькі першым прыйсцем, але чакаем другога.

Св. Кірыла Ерусалімскі