+Апостал Андрэй – Пакравіцель хрысціянскага братэрства+У царкоўным каляндары: 30 лістапада свята св….

+Апостал Андрэй – Пакравіцель хрысціянскага братэрства+
У царкоўным каляндары: 30 лістапада свята св. Апостала Андрэя Першапакліканага – Апякуна Ўсходняй Царквы. =У супольнасцях беларускіх грэка-католікаў гэта традыцыйны дзень малітвы за ўсе Цэрквы візантыйскай традыцыі.
У дні 29-30 лістапада 2023 г. молімся асабліва за праваслаўных Братоў і Сясцёр, якія пачалі Перадкалядны пост.
(“Рождественский пост” для праваслаўных у Беларусі пачаўся 28 лістапада 2023 г.).
+ + +
=Ідэя абвяшчэння апостала Андрэя Апекуном (Заступнікам) братэрскага дыялогу паміж хрысціянамі заходняй і ўсходняй традыцыі належыць св. Паўлу VI Папе Рымскаму. Яна нарадзілася ў час яго сустрэчы з Усяленскім Патрыярхам Афінагорам у Святой Зямлі ў 1965 годзе.
Гэтая ініцыятыва была прынята Патрыярхам Афінагорам, які адказаў на яе ў размове з французскім праваслаўным багасловам Аліўе Клеманам летам 1968 года.
Гэтыя размовы былі выдадзены ў 1969 годзе ў кнізе пад загалоўкам ROMA-AMOR.
+ + +
Малітвамі Апостала Андрэя Першапакліканага няхай Госпад даруе нам у Беларусі плённы міжканфесійны дыялог для духовага дабра ўсіх жыхароў шматканфесійнай Беларусі. = У Мінску, у грэка-каталіцкім храме Прав. Язэпа, вул. Арджанікідзе, 6 – Боская Літургія ў 18:30, у чацвер, 30.11.23