У рымскай базыліцы свв. ХІІ Апосталаў у Рыме, дзе служаць Айцы Францішкане канвентуальныя, праходзіц…

У рымскай базыліцы свв. ХІІ Апосталаў у Рыме, дзе служаць Айцы Францішкане канвентуальныя, праходзіць традыцыйная ўрачыстая Навена перад святам Беззаганнага Зачацця Багародзіцы. =У панядзелак, 4 снежня 2023 вячорную св. Імшу ўзначаліў Прэфект Дыкастэрыі Ўсходніх Цэркваў (ДУЦ) Кардынал Клаўдыё Гуджэроці. З ім саслужылі іерархі, святары і дыяканы Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, большасць якіх гэта рэктары і студэнты рымскіх калегій – больш за 60 святаслужыцеляў малабарскай, маланкарскай, сіра-каталіцкай, мараніцкай, халдээйскай, эфіёскай, армянскай і візантыйскай традыцыі. Сярод іерархаў, па запрашэнні Кардынала Прэфекта ДУЦ, саслужыў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек). =У гэты дзень у літургічным каляндары адзначаўся успамін св. Яна Дамаскіна – выдатнага багаслова арабскага асяроддзя. Ахвярная гасціннасць міжнароднай супольнасці францішканаў канвентуальных стварыла добрую прастору да асаблівай малітвы за хрысціянаў у арабскіх краінах.