Ісус выходзіць з вады і разам з сабою ўздымае свет. Ён бачыць, як раскрываюцца нябёсы, якія Адам закрыў сабе і нашчадкам, як і рай быў закрыты яму вогненым мячом. Дух дае сведчанне боству, а менавіта, сыходзіць на роўнага Сабе. І чуецца голас з неба, бо адтуль паходзіў Той, Каму было дадзена сведчанне. Дух бачна сыходзіць […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
06.01.2024 у Берасьці ў грэка-каталіцкай царкве святкаванне Богазьяўленьня Збаўцы Ісуса Хрыста
06.01.2024. Берасьце, грэка-каталіцкая царква сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Сьвята Богазьяўленьня Збаўцы нашага Ісуса Хрыста. Усхвалім, верныя, веліч Божае спагадлівасьці да нас. Дзеля нашых правінаў Ён, адзіны чысты і нятленны, стаўся чалавекам, прыняў наша ачышчэньне ў Ярдане, асьвяціўшы воды і нас, і скрышыўшы галовы зьмеяў. Дык зачэрпнем ваду з радасьцю, бо ласка Духа нябачна даецца […]
Малітва на асьвячэньне вады падчас сьвята Вадохрышча ў грэка-каталіцкай царкве ў Берасьці
Малітва на асьвячэньне вады падчас сьвята Вадохрышча (Богазьяўленьня) ў грэка-каталіцкай царкве ў Берасьці, 06.01.2024. Трапар і кандак сьвята: Трапар (тон 1). Калі Ты, Госпадзе, хрысьціўся ў Ярдане, адбылося пакланеньне Тройцы. Голас Айца засьведчыў аб Табе, называючы Цябе любым Сынам; і Дух у выглядзе голуба пацьвердзіў праўдзівасьць гэтых слоў. Хрысьце Божа, які зьявіўся нам і сьвет […]
Над Ісусам з Назарэта на Ярданы адкрылася светлае неба і прагучала Божая эпіфанія
Над Ісусам з Назарэта, ногі якога апускаюцца ў воды Ярдана, раскрываецца светлае неба, Божая эпіфанія. Ужо над таямнічым Слугою Гасподнім, вобразам Месіі, якога апяваў Ісая ў 42-м раздзеле сваёй кнігі, раступілася неба, спачыў на Ім Дух, прагучала ўрачыстае запэўненне: “Вось жа слуга Мой, якога падтрымаю, выбраннік мой, у якім мае ўпадабанне душа Мая; спаслаў Я […]
Сёння Вячэрняй службы не будзе, а заўтра 7.01 у 10-й гадзіне будзе святочная Літургія
Дарагія браты і шанавaныя сёстры! Сёння Вячэрняй службы НЕ БУДЗЕ. Але заўтра, ў Нядзелю 7.01 будзе а 10-й гадзіне раніцы святочная Літургія (Bokšto, 4), на якой прагучаць песнапенні Раства Хрыстовага. Пасля Літургіі паўторым сённяшні чын асвячэння вады. Бярыце, калі ласка, з сабою слоічкі з вадою.
Свята Богаяўлення адзначаецца 6 студзеня і звязана са святлом і хрышчэннем Ісуса
м сведчыць аб распаўсюдзе свята Богаяўлення на ўвесь хрысціянскі Усход з датай святкавання 6 студзеня. Не вядома, чаму святкаванне гэтага дня было ўстаноўлена на 6 студзеня — дата, якая, у тым ліку, сустракаецца ўжо ў III ст. Тлумачачы гэту дату ў IV ст., спрабуюць алегарычна паказаць, што 6 студзеня – дзень, звязаны са ззяннем Сонца […]
6 студзеня Царква адзначае свята Богаяўлення Гасподняга і хрышчэнне Ісуса ў рацэ Ярдан
6 студзеня Царква адзначае свята Богаяўлення ГасподнягаУ свяце Богаяўлення мы ўшаноўваем хрышчэнне Ісуса ў рацэ Ярдан прарокам Янам. Гэтая падзея апісана ва ўсіх чатырох Евангеллях, якія ўвайшлі ў Новы Запавет, і яна з’яўляецца пачаткам публічнага служэння Ісуса. Ян — прарок, які бачыў сваю місію ў падрыхтоўцы людзей да ўдзелу ў новым этапе гісторыі — прыходзе […]
Сёння спаўняецца 920 гадоў з дня нараджэння св. Еўфрасінні Полацкай
Сёння спаўняецца 920 гадоў з дня нараджэння св. Еўфрасінні ПолацкайЕўфрасіння Полацкая (у міру Прадслава) нарадзілася верагодна 5 студзеня 1104 г. у Полацку ў княжацкай сям’і. Яе бацькам быў малодшы сын Усяслава Чарадзея Святаслаў-Георгій. Бацькі збіраліся аддаць Прадславу замуж, але яна абрала іншы шлях. Прадслава прыйшла ў манастыр і пад імем Еўфрасінні таемна ад бацькоў прыняла […]
Вялікая таямніца Божага ўцелаўлення застаецца таямніцай, якую можа спасцігнуць толькі вера
Вялікая таямніца Божага ўцелаўлення заўсёды застаецца таямніцай. Сапраўды, як Слова, Якое ў Сваёй Асобе сутнасна прысутнічае ў целе, можа ў той жа час і ў той жа асобе сутнасна цалкам знаходзіцца ў Айцу? Як Той, Хто па Сваёй прыродзе цалкам з’яўляецца Богам, можа цалкам стаць чалавекам па прыродзе? Як пры гэтым ніводная прырода не страціла […]
Свята Гасподняга Хрышчэння 6 студзеня ў Вільні з Літургіяй і ўступленнем іераманаха Юстіна
Дарагія сябры! 6.01 у бліжэйшую суботу – свята Гасподняга Хрышчэння.У гэты дзень мы будзем служыць супольную Літургію з усімі іншымі Віленскімі прыходамі Сусветнага патрыярхату. Узначаліць Літургію – Патрыяршы Экзарх у Літве – іераманах Юсцін, які ў гэты дзень афіцыйна прыступае да выканання сваіх абавязкаў. У нас будзе добрая магчымасць памаліцца ўсім разам, пазнаёміцца з а. […]