Ісус выходзіць з вады і разам з сабою ўздымае свет. Ён бачыць, як раскрываюцца нябёсы, якія Адам зак…

Ісус выходзіць з вады і разам з сабою ўздымае свет. Ён бачыць, як раскрываюцца нябёсы, якія Адам закрыў сабе і нашчадкам, як і рай быў закрыты яму вогненым мячом.

Дух дае сведчанне боству, а менавіта, сыходзіць на роўнага Сабе. І чуецца голас з неба, бо адтуль паходзіў Той, Каму было дадзена сведчанне. Дух бачна сыходзіць у выглядзе голуба і аддае пашану целу, у якім праз абагаўленне становіцца бачным Бог. Падобным чынам шмат вякоў таму голуб абвясціў заканчэнне патопу.

Мы таксама ўшануем Хрыстовы хрост і годна адзначым свята.

Перш за ўсё, будзьце чыстымі і ачышчайцеся. Бо нішто не задавальняе Бога так, як пакаянне і збаўленне чалавека, дзеля якога было дадзена вучэнне і ўсе таямніцы. Станьце, як светачы для свету, пэўнаю жыццёваю сілаю для астатніх людзей. Будзьце дасканалымі светачамі пры тым вялікім светачы, які ёсць у небе, і напоўніцеся промнямі святла, чысцей і ясней асветленыя Тройцаю. З Яе вы цяпер атрымалі, хоць і не цалкам, адзін промень, што паходзіць з аднаго боства, у Хрысце Ісусе, нашым Госпадзе, Якому слава і панаванне на векі вякоў. Амін.

Св. Рыгор Назіянзін