Малітва на асьвячэньне вады падчас сьвята Вадохрышча (Богазьяўленьня) ў грэка-каталіцкай царкве ў Б…

Малітва на асьвячэньне вады падчас сьвята Вадохрышча (Богазьяўленьня) ў грэка-каталіцкай царкве ў Берасьці, 06.01.2024.

Трапар і кандак сьвята:

Трапар (тон 1). Калі Ты, Госпадзе, хрысьціўся ў Ярдане, адбылося пакланеньне Тройцы. Голас Айца засьведчыў аб Табе, называючы Цябе любым Сынам; і Дух у выглядзе голуба пацьвердзіў праўдзівасьць гэтых слоў. Хрысьце Божа, які зьявіўся нам і сьвет асьвяціў, слава Табе.

Кандак (тон 4). Зьявіўся Ты сёньня ўсяму сьвету, і сьвятло Тваё, Госпадзе, зазьзяла нам, і мы, зразумеўшы, хто Ты, славім Цябе: Ты прыйшоў і зьявіўся, Сьвятло Недасяжнае.