Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў Ксішы Анёлавай пройдзе ў Вільні з 19 па 26 лістапада

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў «Беларускі мартыралог» мастачкі Ксішы Анёлавай пройдзе ў Вільні. Чакаем вас з 19 па 26 лістапада ў доме-музеі Марыі і Юргіса Шлапялісаў на вул. Замкавая, д. 40 (Pilies g. 40). Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў аўторак 21 лістапада ў 17.30. Выставы ў межах праекта «Беларускі мартыралог» і перформансы «Беларускія палітвязні гавораць» сёлета […]

Старазапаветныя прароцтвы і іх роля ў Нараджэнні і місіі Ісуса Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

#НасустрачРаству«Раство прарокаў» «А гэта сталася, каб споўнілася сказанае Госпадам праз прарока…». Як часта мы чытаем гэты і падобныя выразы ў Евангеллях, у прыватнасці ў апавяданнях пра Нараджэнне Хрыстова! Яны сведчаць аб адной вельмі важнай для веры справе: старазапаветныя прароцтвы з дзіўнай дакладнасцю прадказалі і запавядалі шматлікія факты, звязаныя з жыццём і місіяй Ісуса Хрыста, пачынаючы […]

Евангеліст Лука пра тлумачэнне Пісанняў і разуменне Святога Пісання ў жыцці верніка

Грэка-католікі Беларусі #Царква

сапраўднага разумення яго. Невыпадкова евангеліст Лука, успамінаючы, як Уваскрослы Ісус, будучы з двума вучнямі па дарозе ў Эмаус, “пачаўшы ад Майсея і ўсіх прарокаў, тлумачыў ім ва ўсіх Пісаннях, што было пра Яго” (Лк. 24:27), і ў канцы раздзела дадаў важнае назіранне: “Тады адкрыў ім розум, каб зразумелі Пісанні.” (Лк. 24:45) Навучымся з пакорным і […]

Фларыян Грабніцкі: мітрапаліт, які адрадзіў Полацкую Сафію ў XVIII стагоддзі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Фларыян ГРАБНІЦКІ, які адрадзіў Полацкую Сафію ў XVIII стФларыян Грабніцкі – мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі, архібіскуп Полацкі, біскуп Віцебскі, Мсціслаўскі, Аршанскі, Магілёўскі, апат Кіевапячэрскі, Барысаглебскі, Полацкі, папскі асістэнт. Фларыян Грабніцкі (1683 — 18 ліпеня 1762) родам з полацкай шляхты Полацкага ваяводства. Яго бацька быў скарбнікам Віцебскага ваяводства. У 1699 г. Грабніцкі ўступіў у […]

Божы адказ на чалавечы грэх: абяцанне збаўлення праз Месію і Маці Божую

Грэка-католікі Беларусі #Царква

#НасустрачРаству. Божы адказ на чалавечы грэх: абяцанне збаўлення “Пакладу варожасць між табой і жанчынай, і нашчадкамі тваімі і яе нашчадкам; ён сатрэ галаву тваю, а ты будзеш джаліць пяту яго».” (Род. 3:15) Гэты ўрывак з кнігі Быцця называецца «Протаевангеллем», таму што гэта было першае абвяшчэнне Месіі-Адкупіцеля — у словах пра барацьбу змея і жанчыны і […]

Справядлівы чалавек не павінен засмучацца з-за цярпенняў у гэтым свеце, бо чакае вечнае шчасце

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Няхай справядлівы чалавек не засмучаецца, калі ў гэтым свеце спазнае цярпенні, бо для яго адведзены час шчасця. Уваскросшы з памерлых разам са сваімі продкамі, ён будзе радавацца вечна, і гэтага не азмрочыць ніякі смутак. Не будзем паддавацца роспачы, калі ўбачым бязбожных у дабрабыце, а Божых слугаў у цярпенні. Будзем мець веру, браты і сёстры; нас […]

Пачатак 40-дзённага посту «Піліпаўка» і духоўнае падарожжа насустрач Божаму Нараджэнню

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 #НасустрачРаствуНасустрач Богу, Які надыходзіць Мы пачынаем сумесную вандроўку насустрач Божаму Нараджэнню. Гэтае падарожжа ахоплівае перыяд 40-дзённага посту, які традыцыйна называюць «Піліпаўкай», паколькі ён пачынаецца 15 лістапада — на наступны дзень пасля літургічнага ўспаміну св. апостала Піліпа. Запрашэнне да посту — гэта запрашэнне пабыць сам-насам з нашым Госпадам. Аддаліцца ад штодзённых спраў, каб у малітве і […]

У нядзелю на Літургію прыйдзе беларускі дудар з выступленнем і расказам пра дуду

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сябры! У нядзелю да нас на Літургію, якая, нагадаю, пачынаецца а 10й гадзіне раніцы, прыйдзе САПРАЎДНЫ беларускі ДУДАР з сапраўднаю беларускаю дудою! Пасля службы на нашай сябрыне ДУДАР раскажа пра гісторыю і культуру беларускай дуды і, галоўнае – заграе сваю цудоўную музыку! Нагадаю таксама, што ў суботу а 17-й вячэрня і споведзь.

Патрыярх Антыахійскі Ян X даручыў мітрапалітам наведаць Аман, сталіцу Іарданіі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

https://www.facebook.com/groups/3431985900407940/permalink/3523606944579168/?mibextid=c7yyfP Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні |… Навіны сусветнага Праваслаў’я. Навіна.Патрыярх Антыахійскі і ўсяго Усходу Ян X даручыў мітрапаліту Латакіі Апанасію, а таксама мітрапаліту Алепа Яфрэму наведаць Аман, сталіцу Іарданскага…