Над Ісусам з Назарэта, ногі якога апускаюцца ў воды Ярдана, раскрываецца светлае неба, Божая эпіфанія. Ужо над таямнічым Слугою Гасподнім, вобразам Месіі, якога апяваў Ісая ў 42-м раздзеле сваёй кнігі, раступілася неба, спачыў на Ім Дух, прагучала ўрачыстае запэўненне: “Вось жа слуга Мой, якога падтрымаю, выбраннік мой, у якім мае ўпадабанне душа Мая; спаслаў Я Духа Майго на яго, ён надасць закон народам.” (Іс. 42, 1) Тая ж падзея адбываецца на беразе Ярдана, дзе Святы Дух выліваецца на Ісуса, і голас з неба падае самае важнае абвяшчэнне: «Гэта Сын Мой улюбёны, Якога Я ўпадабаў Сабе» (Мц. 3, 17). Ужо не «Слуга», ужо не «абраны» — а «Сын» і «ўлюбёны».
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ