06.01.2024. Берасьце, грэка-каталіцкая царква сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Сьвята Богазьяўленьня Збаўцы нашага Ісуса Хрыста.
Усхвалім, верныя, веліч Божае спагадлівасьці да нас. Дзеля нашых правінаў Ён, адзіны чысты і нятленны, стаўся чалавекам, прыняў наша ачышчэньне ў Ярдане, асьвяціўшы воды і нас, і скрышыўшы галовы зьмеяў. Дык зачэрпнем ваду з радасьцю, бо ласка Духа нябачна даецца тым, што з вераю бяруць яе, ад Хрыста Бога і Збаўцы душ нашых.
(З вершапесьняў Чыну Вялікага асьвячэньня вады)