Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Папа Францішак заклікае быць будаўнікамі адзінства і супольна сведчыць пра Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

«Госпад кліча кожнага з нас быць будаўнікамі адзінства, і нават калі мы яшчэ не адно, наша недасканалая еднасьць не павінна замінаць нам ісьці разам», – сказаў Сьвяты Айцец Францішак 2 траўня 2024 г. Папа Рымскі падкрэсьліў, што адметнасьці не павінны быць перашкодай для таго, каб хрысьціяне бачылі адно ў адным братоў і сясьцёр у Хрысьце, […]

Божае Слова ахвяравала цела за ўсіх і перамагло смерць, даючы жыццё вечнае

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Паколькі ўсе падлягалі знішчэнню, Слова аддало цела на смерць дзеля ўсіх і ахвяравала яго Айцу з найвышэйшай ласкавасцю. У выніку гэтага ўсе, хто ў Ім памірае, не падлягаюць закону смерці, прынятаму супраць людзей. Гэты закон вычарпаў сваю сілу ў целе Госпада і больш не можа выкарыстоўвацца супраць людзей, падобных да Яго. Слова зноў зрабіла несмяротнымі […]

У Вялікі Чацвер у Вільні пройдзе Літургія Тайнай Хрыстовай Вячэры з анлайн-трансляцыяй

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Станем удзельнікамі Тайнай Хрыстовай Вячэры У Вялікі Чацвер падчас Літургіі мы асабіста перажываем евангельскія падзеі Тайнай Вячэры, калі ўпершыню ў гісторыі нашы зямные хлеб і віно сталі целма і крывёю Хрыста. Падчас Літургіі і пасля мы чытаем 12 евангелляў Хрыстовых Пакут. Менавіта ў ноч с чацвярга на пятніцу адбываўся арышт, допыты і збіццё Госпада Іісуса. […]

Велікодная служба і асвячэнне кулічаў у Вільні 4-5 мая

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Яшчэ раз пра дзе і калі Велікодная служба Мы будзем асвячаць кулічы цэлы дзень у суботу з 11 раніцы да 6 вечара. Прыходзьце. Bokšto g.4. А ў ноч з суботы на нядзелю святочная служба. Пачнецца яна ў 23:30. Адрас – Vokiečių g.20 (гэта лютэранская царква. Мы ў ёй служылі ў мінулым годзе). І яшчэ адна […]

Велікодная служба і асвячэнне ежы ў Вільні 4-5 мая з магчымасцю анлайн удзелу

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дзе ж і калі будзе Велікодная служба? А булкі ды яйкі асвячаць будуць? Ведаем, што вы задаецеся гэтымі пытаннямі, таму расказваем, што нас чакае на Вялікдзень і непасрэдна перад ім. У суботу, 4 мая, пасля Літургіі на Bokšto g. 4 айцы Георгій і Аляксандр будуць асвячаць ежу. Асвяціць яе можна будзе з 11.00 да 18.00 […]

Важныя службы Пакутнай Сядміцы ў Вільні з 2 па 4 мая з анлайн-трансляцыяй

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Наперадзе яшчэ некалькі важных службаў Пакутнай СядміцыВялікі Чацвер, 2 мая. А 18-й адбудзецца Літургія Тайнай Вячэры Хрыста, а пасля, у 19.15 — чытанне 12-ці Евангелляў Хрыстовых пакутаў. Вялікая Пятніца, 3 мая. Дзень Крыжовых пакут. А 18-й пройдзе Чын пахавання плашчаніцы. Вялікая Субота, 4 мая. А 10-й будзе літургія. Адрас усіх набажэнстваў той жа — Вільнюс, […]

Здрада Іуды Іскарыёта і міра ад жанчыны перад пахаваннем Хрыста

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Здрада аднаго з найбліжэйшых вучняў і міра ад жанчыныТры з паловай гады Іуда Іскарыёт быў побач з Хрыстом, бачыў Яго шматлікія цуды. Ён сам іменем Іісуса выганяў чарцей. У той вечар з аўторка на сераду Хрыста і вучняў запрасіў у госці фарысей Сімон, якога некаторыя евангелісты называюць пракажонным. Іісус ацаліў Сімана ад праказы і той […]

У Вялікую Сераду ў Вільні адбудзецца памазанне святым алеем у Беларускай праваслаўнай супольнасці

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Вялікая Серада і памазанне алеем У першыя два дні Пакутнай Сядміцы царква ўспамінае яшчэ не самі падзеі, што папярэднічалі Уваскрасенню Іісуса Хрыста, а Яго апошнія пропаведзі і прытчы. І таксама ветхазапаветныя гісторыі, што падводзяць нас да апошніх дзён жыцця Хрыста. Так, у Вялікі Панядзелак як правобраз пакутуючага Хрыста ўспамінаем ветхазапаветнага патрыярха Іосіфа, якога браты прадалі […]

Беларускі праваслаўны прыход у Вільні праводзіць рамонт і просіць дапамогі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Без вас нам не справіцца Беларускі праваслаўны прыход у Вільні жыве сваімі сіламі. Зараз у нашым храме праходзіць рамонт (на фота вы можаце бачыць першыя вынікі). Мы набылі і павесілі вось такую прыгожую жырандолю і тры невялікіх свяцільнікі. За ўсё аддалі 187 еўра. Працы працягнуцца і пасля Вялікадня. І без вас нам не справіцца. Таму […]

28 красавіка Царква адзначае памяць св. Кірылы Тураўскага, выдатнага асветніка і прапаведніка

Грэка-католікі Беларусі #Царква

28 красавіка Царква адзначае памяць св. Кірылы Тураўскага, гонар беларускай зямлі, найбуйнейшага майстра слова, выдатнага асветніка, філосафа і прамоўцу, біскупа Тураўскай епархіі, аднаго з высокаадукаванейшых людзей свайго часу. Кірыла Тураўскі праславіўся як прапаведнік, выдатны майстар урачыстага царкоўнага красамоўства, які горача клапаціўся пра духоўную дасканаласць суайчыннікаў. Ужо ў рукапісным «Саборніку» XIII ст. ён называецца «святым манахам». […]