А памятаеце, паўгода таму мы перайшлі на Новаюліанскі каляндар?
Што гэта такое і навошта, мы распавядалі вось у гэтым роліку. А заўтра нас дагоніць яшчэ адзін эфект ад нашага пераходу – заўтра ў нас свята (і служба) Пятра і Паўла! Гэта адно з самых прыгожых летніх царкоўных святаў.
Так што, калі вы не прыдумалі куды падацца гарачай Віленскай раніцай, у нас ёсць выдатны варыянт: прыходзьце да нас у храм 🙂
Калі: 29 чэрвеня 2024, 10:00 раніцы Дзе: Bokšto g. 4
З сабой мець запас вады і панамку ад сонца!
А для тых, хто не можа далучыцца фізічна, ёсць анлайн-трансляцыя на нашым YouTube-канале.
Дапамагчы прыходу можна па спасылках:
Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі), BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы), PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).
Вы все знаете эту историю про Юлианский и Григорианский календари из-за которых у православных Рождество 7 января, а у католиков – 25 декабря. Это избитая тема, которую уже раскрутили со всех сторон, и рассказывать по ней вроде как нечего.