Кіеўскі мітрапаліт Язэп Велямін Руцкі — адна з тых гістарычных постацяў, без вывучэння жыцця і спадчыны якіх немагчыма зразумець гісторыю Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Прычым гаворка ідзе не толькі пра гісторыю перыяду яго жыцця — XVI-XVII стст., але і наступных стагоддзяў. Менавіта Руцкі заклаў трывалыя падмуркі будучага развіцця Царквы, якую яму было наканавана ўзначаліць, правёў шэраг рэформаў, якія задалі накірунак і тэмп гэтага развіцця, адчувальныя і важныя да нашых дзён.
Нарадзіўся будучы кіраўнік Уніяцкай Царквы ў 1574 ці 1575 г. як першынец Фелікса і Багумілы, гэта значыць, у гэтым ці наступным годзе выпадае 450-годдзе з дня яго нараджэння.
http://cssr.by/tsarkva/svyatyya/232-mitrapalit-yazep-velyamin-rutski.html