Удзельнікі парафіяльных урачыстасьцяў у Берасьці атрымалі на памяць ад Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека) з нагоды 50-годдзя ягонага сьвятарскага служэньня абразок з выявай іконы “Зыход Сьвятога Духа на апосталаў” з Заходняга Палесься (XVIII ст.) і нявялікую брашуру “Духоўныя настаўленьні” а. Аляксандра Надсана, перавыдадзеную да юбілейнага 2025 году. У ёй зьмешчаны кароткія настаўленьні гэтага заслужанага беларускага сьвятара пра малітву, Боскую Літургію, споведзь і патрэбу маліцца за спачылых.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ