Сёлета, 29 чэрвеня 2024 г. парафіяльнае сьвята грэка-католікаў у Берасьці ў гонар братоў-апосталаў Пятра і Андрэя – апекуноў хрысьціянскага Захаду і Ўсходу, супала з сьвятам вярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Урачыстасьці ў Берасьці ўзначальваў Апостальскі Адміністратар католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), які нядаўна адзначыў 50-годдзе свайго сьвятарскага служэньня. Павіншаваць супольнасьць грэка-католікаў з сьвятам прыйшлі таксама рыма-католікі – сьвятар аднаго з касьцёлаў у Берасьці – кс. Юры Медушэўскі з парафіі сьв. Юзафа, вернікі і сёстры-кармяліткі.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ