Шаноўныя сябры, набліжаецца свята Успення Дзевы Марыі – Летні Вялікдзень.Чаму Вялікдзень, калі ўспам…

Шаноўныя сябры, набліжаецца свята Успення Дзевы Марыі – Летні Вялікдзень.
Чаму Вялікдзень, калі ўспамінаем смерць Багародзіцы?
Гасподзь першай з усяго роду людскога УВАСКРАСІЎ Дзеву Марыю у абноўленай прыродзе, якую прымуць усе верныя пасля усеагульнага уваскрасення.
Уваскрэсла Яна, уваскрэснем і мы!
У чацвер 14.08 на пярэдадні Свята мы будзем служыць Вячэрню (18.00) з чынам дабраславення хлябоў.
Пасля вячэрні – Таінства Споведзі. Хто не паспеў паспавядацца падчас Успенскага посту – шчыра запрашаем!
У сам дзень Свята у пятніцу 15.08 служым урачыстую Літургію а 10.30.
Перад Літургіяй а 10.15 будзе здзяйсняцца чын вынасу Плашчаніцы Прасвятой Багародзіцы.
У суботу 16.08 а 18.00 будзе служыцца чын Пахавання плашчаніцы Багародзіцы – служба падчас якой мы малітоўна перажываем падзеі пачэснай смерці і слаўнага уваскрашэння Дзевы Марыі.
Запрашаем усіх, хто шануе і любіць Прасвятую Багародзіцу, стаць удзельнікамі гэтых кранальных набажэнстваў!
Прасвятая Багародзіца, уратуй нас!