Украінскі пенсіянер Я толькі-толькі вярнуўся ва Украіну з Вільні. Стаяў канец верасня 2022 года. Я знаходзіўся на нашай тагачаснай базе палка Каліноўскага на вуліцы Сасніных. Я вярнуўся ў перафарматаваны (з кропкі гледжання структуры вайсковых падраздзяленняў) полк Каліноўскага. Марк запытаўся ў мяне ў якім накірунку вайсковай працы я сябе бачу. Я адказаў – у ПТРК (супрацьтанкавы […]
#Беларуская мова
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Інтэрв’ю з Володзімерам Золкіным у Краматорску: размова пра вайну і барацьбу
Бахмут. Люты.Працоўныя будні аповед 22 “Куся ў прэзідэнты” альбо інтэрв’ю Золкіну 10 лютага 2023, франтавая база батальёна “Волат” палка Каліноўскага ў Часовым Яру. Вечарам мы вярнуліся з працы ў Бахмуце. На наступны дзень замест нас працаваў разлік Д(жона), Воскара і З(ёлкі). Да мяне падыйшоў Кос, наш вайсковы карэспандэнт, са шчасьлівым тварам чалавека ў якога нешта […]
У Бахмуце знайшлі старадаўнюю чарапіцу з надпісам «И. МИНАЕВЪ БАХМУТЪ» 10 лютага 2023
Бахмут. Люты.Працоўныя будні аповед 21 “И. МИНАЕВЪБАХМУТЪ” 10 лютага 2023 а сёмай гадзіне ранку наш сапог ужо быў выстаўлены на пазіцыі “Жыгуль”. Мы з Ваяром затапілі буржуйку і пачалі чакаць каардынаты цэлі ля рацыі. Дровы былі на сыходзе і я пайшоў шукаць іх па суседніх падворках. Нажаль, амаль нічога не было. Альбо мясцовыя, альбо вайсковыя […]
Працоўныя будні пад Бахмутам: гісторыя прасьціны і прышчэпак на пазіцыі “Жыгуль”
Бахмут. Люты.Працоўныя будні аповед 20 Прасьціна і прышчэпкі Гэта гісторыя здарылася на пазіцыі “Жыгуль” а 12 ранку 19 лютага 2023 года. Стаяў адзін з дзён, якія мне падабаліся ў тым лютым – марозны, але ясны і сонечны. Мы з Ваяром сядзелі ў склепе пад гаражом. Сядзелі на рацыях – мая была побач са мной. Рацыя […]
У Бахмуце на пазіцыі «Жыгуль» 8 лютага 2023 напісалі «СмЭрць рашыстам»
Бахмут. Люты.Працоўныя будні аповед 19 “СмЭрць рашыстам” Гэта адбылося 8 лютага 2023 у Бахмуце на пазіцыі “Жыгуль”. Сёння сонечны зімовы марозны дзень. У нас перапынак у працы. Сядзім на рацыі ў гатоўнасьці прыняць і выканаць каманду весьці агонь па даведзеным каардынатам. Бача, які не мог уседзець без справы, знайшоў на падворку ліст металу. У доме […]
Бахмут: Працоўныя будні і чыстка сапога з дапамогай ‘рукі Воскара’
Бахмут. Люты.Працоўныя будні аповед 18частка 3 “Рука Воскара” Каля 18 гадзін вечара пачыналі чысьціць сапог. Фармальна гэты абавязак павінен быў выконваць заражаючы (у нашым разліку ім быў Бача). Але мы прынялі рашэнне чысьціць усім разам: я, Ваяр і Бача. Да нас часта прыядноўваўся Воскар. Негледзячы на тое, што ён быў планшэтыстам з іншага разліку нашых […]
Бахмут. Люты. Працоўныя будні: аповед пра жыццё ў склепе кулямётчыкаў-мінаметчыкаў
Бахмут. Люты.Працоўныя будні аповед 18частка 2 “Рука Воскара” Спусціўшыся па першаму лесвічнаму маршу, разварочваліся на 180 градусаў у дзвярным праёме, і, прайшоўшы метраў 10 па драўляным паддонам на бетоннай падлозе, траплялі праз дзверы ў першае памяшканне склепа. Гэтыя дзверы былі дадаткова,у мэтах захавання цяпла, занавешаны тканінай. У другім, аграменным памяшканні, спалі хлопцы на драўляных насцілах, […]
Працоўныя будні ў Бахмуце: апісанне працы з сапогам і захоўванне снарадаў у Часовым Яры
Бахмут. Люты.Працоўныя будні аповед 18частка 1 “Рука Воскара” Сапог у нас працаваў амаль кожны дзень. Мы з сапагом працавалі праз дзень. І кожны раз мы абавязкова чысьцілі сапог. Незалежна ад таго выстрэльвалі мы за дзень, падчас працы ў Бахмуце, 1 ці 24 снарады. Колькасьць стрэлаў залежала ад наяўнасьці цэляў і колькасьці снарадаў, якія, часам, прыходзілася […]
Каліброўка прыцэла гранатамёта ў Бахмуце: працэс і вынікі працы каманды
Бахмут. Люты.Працоўныя будні аповед 17частка 8.2 Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі прыцэла як правільна рабіць. Кожны з нас (акрамя Бачы, які не прэтэндаваў на паглыбленне ў гэту складаную на першы позірк тэму) ў той ці іншы момант працэсу прапаноўваў сваё бачанне вырашэння адносна новай для нас задачы. Але ў такіх выпадках інструкцыя з […]
Каліброўка прыцэла гранатамёта ў Бахмуце: працэс і асаблівасці работы
Бахмут. Люты.Працоўныя будні аповед 17частка 8.1 Каліброўка прыцэла Каліброўку мы рабілі разы тры. Два з іх былі з маім удзелам. Апішу адзін выпадак такой працы. Г(ідра) навучыў Воскара “таямніцам” гэтага працэсу. Я вывучаў яе (таямніцу) па электроннаму дапаможніку (дапаможнік быў закачаны на мой планшэт з Крапівой) на баявых выездах у Бахмут альбо ў сырым вільготным […]