Мітынг падыходзіў да сканчэння. Беларусы ўжо пачалі згортваць сцягі і расцяжку з палітвязнямі, каб а…

Мітынг падыходзіў да сканчэння. Беларусы ўжо пачалі згортваць сцягі і расцяжку з палітвязнямі, каб адвезьці іх і абсталяванне ў Замак.

Я размаўляў з Пятровічам, калі да нас падыйшла жанчына сталага ўзроста і па-літоўску задала пытанне.

Я не зразумеў аб чым яна казала, а на расейскую пераходзіць не хацелася, каб не псаваць першае ўражанне пра беларусаў. Таму паклікаў Любу, якая ўжо трошкі пачынае разумець па-літоўску.

Жанчына паўтарыла пытанне:
– Kas tai per renginys? (А што гэта за мерапрыемства?)

Люба адказала па літоўску:
– Baltarusių mitingas remiant Lukašenkos režimo laikomus politinius kalinius. (Мітынг беларусаў у падтрымку палітвязняў, якіх утрымоўвае рэжым лукашэнкі).

Жанчына задала яшчэ адно пытанне і Люба, разумеючы, што ёй не хопіць слоўнікавага запаса адказаць па-літоўску, запытала:
– Ar jus suprantate rusiškai? (Вы разумееце па-расейску?)

Жанчына не вельмі добра, але разумела.

Люба, па звычцы пачаўшы з беларускага слова, па-расейску пачала адказваць:
– Кожную…каждое воскресенье…

У гэты момант я пачуў з-за сваёй спіны, ледзь не на самае вуха мне кінутае са злобай адно слова:

СВОЛОЧИ!

Я азірнуўся і вачыма ў вочы сустрэўся позіркам з жанчынай гэта сказаўшай. Тая нешта яшчэ сказала (на адрэналіне я не запомніў). Адвяла вочы. Развярнулася і хуткім крокам пачала аддаляцца ад нас.

– Кацапка, – крыкнуў я наўздагон, не зусім разумеючы матыў жанчыны.

Мне не было зразумела ці яна за лукашэнку, ці яна за пуціна. Мне не вядома было і яе шрамадзянства. Чамусьці ў галаве прамільгнулі два магчымыя варыянта: альбо расейскамоўная літоўка, альбо беларуска, якая ездзіць у Беларусь.

Жанчына азірнулася, спыніўшыся на пару секунд. Ёй было плюс-мінус 35-40 гадоў. На яе твары чыталася сумясь здзіўлення, нечакання пачуць такое слова ў свой бок і злобы чалавека, які гатовы мяне забіць.

– Смерць кацапскім акупантам! – гучна акрэсліў я сваю пазіцыю.

– Слава Украіне! – пачуў я з-за спіны голас Наталлі Калегавай ў сваю падтрымку.

Жанчына развярнулася ў накірунку якім ішла. І, не адказваючы нам, хутка знікла сярод людзей.

Мінакі быццам бы і не заўважылі, што нешта адбылося.

Літоўка, якая з намі размаўляла, была трошкі ашарашана адбыўшымся.

Як я потым даведаўся ад тых хто прысутнічаў пры гэтай сітуацыі, расейскамоўная жанчына, якая крыкнула нам “Сволочи”, дадаткова плюнула ў наш бок. І нешта паспела сказаць наконт “Чего вам не хватает?” (меркавана, асуджаючы нашу акцыю супраць рэжыма лукашэнкі).