“Калі атрымаецца стварыць з гэтага мерапрыемства сістэму – я буду вельмі задаволены. Калі не – я як мінімум паспрабаваў,” так я бачыў 26 красавіка 2024 года магчымыя вынікі сваёй задумы з напісаннем лістоў добраахвотнікам з абавязковай зваротнай сувяззю.
Вынік: НЕ АТРЫМАЛАСЯ СПРОБА.
Пры гэтым я не пакідаю варыянта ў будучыні паўтарыць яе, калі ўбачу зацікаўленасьць ужо з боку саміх добраахвотнікаў рабіць зваротную сувязь праз напісанне лістоў у адказ.
Як адбываўся працэс?
У якасьці эксперымента я вырашыў узяць беларусаў з групы “Палескія дэльфіны”, што ў Замежным легіёне ЗСУ. Гэта былі мае хлопцы з якімі мы былі разам у 2022-2023 у ПТРК батальёна “Волат” палка Каліноўскага.
З боку беларусаў невялікую але пэўную колькасьць жадаючых напісаць лісты добраахвотнікам я знайшоў. Мерапрыемства-прэзентацыя праходзіла офлайн у Вільні ў “Карчме 1863”. Дзякуй вам вялікі за неабыякавасьць
Лісты, праз беларуса, які ехаў у Варшаву, трапілі да Сяргея Бульбы, а ад яго Алене Жаркевіч. Алена перадала іх на фронт пад Часовы Яр “Палескім дэльфінам”.
На гэтым працэс застапарыўся.
Чаму не атрымалася зваротнай сувязі з боку добраахвотнікаў?
Таму некалькі прычын. Я бачу тры бакі іх удзельнікаў:
– я
– “Палескія дэльфіны”
– неабыякавыя беларусы, якія напісалі лісты.
З майго боку, лічу, негледзячы на арганізаваны працэс напісання і дастаўкі лістоў хлопцам, не атрымалася данесьці ім важнасьць такой здаецца невялікай справы як напісанне зваротнага ліста. Хаця словамі я і прагаварыў і прапісаў. Сэнс іх, логіку, а галоўнае важнасьць гэтай справы, данесьці ў мяне не атрымалася.
З боку маіх хлоцаў я пачуў прычыны. Іх агучванне было мне вельмі важным і цікавым для разумення вынікаў і іх аналізавання. Нажаль, я не магу прычыны агучваць, бо не атрымаў дазвол на гэта.
Калі пра тое, што я магу сказаць без дазволу з маіх асабістых высноў: ІСНУЕ ВЯЛІКІ РАЗРЫЎ ПАМІЖ СВЕТАПОГЛЯДАМ БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎ І БЕЛАРУСКІМ ГРАМАДСТВАМ.
Гэты разрыў трэба ліквідаваць. (У тым ліку праз асабістыя стасункі, у тым ліку, як варыянт, праз ліставанне).
З боку неабыякавых беларусаў – да вас у мяне пытанняў няма, толькі словы падзякі. Вы не можаце зразумець добраахвотнікаў, калі добраахвотнікі самі пра сябе і свае патрэбы, матывацыі не гатовы казаць.
Я паспрабаваў. Не Атрымалася ў гэты раз.
Трэба будзе і будуць спрыяльныя абставіны (знайду добраахвотнікаў, гатовых адказаць на лісты) – паспрабую зноў. Аб чым вам абавязкова паведамлю.
Беларусь будзе вольнай.