Учора Ілона размясьціла ў сваім Facebook сторыз з відэа-пастом, адзначыўшы ў ім мяне.
Пост складаўся з відэазапісу на якім Ілона звярталася да гледача з наступнай прамовай:
“А вы знаете, что Саша “Кусь” заразный? Когда он тебя кусает – ты заболеваешь не сразу: болезнь начинает развиваться постепенно. И ты начинаешь замечать, что ты заболел только тогда, калі пачынаеш размаўляць на беларускай мове. Але гэтая хвароба мне вельмі-вельмі падабаецца, таму запрашаю ўсіх заўтра а 12 гадзіне на плошчу Кудзіркі ў Вільне, каб Саша і вас таксама пакусаў. Жыве Беларусь, мои дорогие!“
“Нечакана”, – падумаў я, але вельмі арыгінальна.
Справа ў тым, што я навогул не ведаў ці буду сёння на штотыднёвым мітынгу, якія арганізуе кіраўніца “Дапамогі” Наталля Калегава. А тут такая заява ад Ілоны.
Я калі і хаджу, то не на сам мітынг, бо бачу свой накірунак дзейнасьці ў іншым (але пры гэтым не адмаўляю іншым у іх жаданні праяўляць грамадскую актыўнасьць такім чынам – гэта лепш, чым абыякавасьць і хатаскрайнасьць).
Я, калі прыходжу, то прыходжу пабачыць знаёмых і незнаёмых мне людзей. Пачуць іх меркаванні, паслухаць іх перажыванні і прапановы. Часам, у прыватных размовах, агучыць свае погляды.
Прыгадаўшы, што я ўжо пару тыдняў не быў на Кудзірку, я вырашыў сёння вылучыць час на гэта мерапрыемства.
Прыйшлі з Любай на плошчу не з самага пачатку. Пару дзясяткаў беларусаў стаялі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Некалькі трымалі вялізную расцяжку з фотаздымкамі соцень беларускіх палітвязняў. З палаткі грала музыка з калонкі – пратэстныя песні. Часам па-расейску, ад чаго мяне перакошвала міма волі.
Люба хацела пайсьці вітацца са знаёмымі, але я прапанаваў прысесьць на бліжэйшую лаву і спачатку паназіраць.
Побач ад лавы стаяла Ілона. На яе плячах быў рушнік з беларускім арнаментам ў якім яна была ў 19 снежня 2020 на пагранпераходзе Беларусь-Літва ў дзень калі мы з ёю пазнаёміліся, цякаючы з Беларусі
Яна размаўляла па тэлефону. Размаўляла па-расейску і я пажартаваў:
– Ілона, недастаткова цябе, відаць, Кусь пакусаў, што размаўляеш не па-беларуску!
Ілона заўважыла нас і падыйшла. Потым да нас падыйшоў выконваючы абавязкі старшыні “Аб’яднанай грамадзянскай партыі” Уладзімір Шанцаў. Павітаўся са мной. Па-бацькоўску, як звычайна, абняў Любу.
Пачалі размаўляць, калі раптам я заўважыў Шчыгельскага, за ім Латушку, Кабанчука, Ворыхаву, Коўшык, Зазулінскую, Дабравольскага і шмат іншых прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага камітэта і вядомых мне асоб.
У іх праходзіла мерапрыемства побач. Шчыгельскі выйшаў падыхаць паветрам. Убачыў беларускія нацыянальныя сцягі і прапанаваў астатнім далучыцца.
Такая сустрэча на гэтым месцы і ў гэты час была незапланаваная, таму выпадкова нечаканая. Беларускія палітычныя фігуры звычайна амаль не наведваюць мітынгі на Кудзірку. Тым больш такой масавай дэлегацыяй вядомых асоб.
Удзельнікі мітынгу прапанавалі зрабіць сумеснае фота, каб зафіксаваць такі незвычайны выпадак.
Сфатаграфаваліся. Разбіліся па групам. Паразмаўлялі.
Пасля чаго нечаканыя наведвальнікі пайшлі далей па сваіх справах.