Працавалі ў Нью-Ёрку мы кожны дзень. Рэжым працы дазваляў гэта рабіць. То не была праца на знос, як мы працавалі ў Бахмуце ў студзені гэтага года.
ССО-шнікам не трэба было нашае пастаяннае, з раніцы да вечара, дзяжурства на пазіцыі. Іх цікавіў вынік адпрацоўкі па канкрэтнай цэлі ў лініі абароны ворага.
Таму звычайна мы прыязджалі на пазіцыю выспанымі, паснедаўшымі і працавалі, у сярэднім 4-6 гадзін (калі менш, калі больш).
Выстаўлялі сапог. Чакалі карэгоўшчыка. Потым чакалі калі ён пабачыць падыходзячую цэль. Адпрацоўвалі па ёй 4-6 снарадамі. Пасля гэтага альбо з’язджалі, альбо чакалі іншую цэль.
Сёння быў дзень савецкай арміі. Дзень акупацыйнай арміі, які нас прывучылі святкаваць акупанты замест нашага дня Вайсковай славы – 8 верасня. У гонар перамогі нашых продкаў над маскоўскім войскам у бітве пад Воршай у 1514 гаду.
У гэтым, 2023-м, годзе я канчаткова парваў у сваім усведамленні сувязь гэтага дня і дня сапраўднай вайсковай годнасьці беларусаў.
Я ніколі не любіў падпісваць снарады. Але сёння зрабіў выключэнне -падпісаў. Ды яшчэ на зразумелай ім маскоўскай гаворцы:
“С ДНЕМ СОВЕТСКОЙ АРМИИ! 23 ФЕВРАЛЯ“
Снарад паляцеў да рускіх перадаць ім, акупантам на гэтай зямлі, віншаванне ў стылі “кусёвых жартаў”. Спадзяюся, яны прынялі яго ўсім целам.
(На фота: Бача і Кусь перадаюць расейскім акупантам прывітанне, 23 лютага 2023, Нью-Ёрк)