Вярнуліся з працы. Пачысьцілі сапог. Яго мы чысьцілі і захоўвалі тут, прама на кухні.
Я дапамог Бачы пачысьціць бульбу за што ён паабяцаў пачаставаць нас дранікамі.
Драўляны стул з круглай сядушкай і закруглённай спінкай стаяў ля пліты-печкі. Падобныя стуллі былі ў вёсцы маёй бабулі.
На стул Бача паставіў трохлітровы газавы балон з падстаўкай пад патэльню і пачаў на яго агні гатаваць дранікі.
Мы з Ваяром знаходзіліся ў сваім вялікім пакоі. Ваяр сядзеў у тэлефоне, спрабуючы злавіць інтэрнэт. Я чытаў кнігу на беларускай мове.
Калі зашкварчэла на патэльні цеста, Бача паклікаў аднаго з нас па чарзе рыхтавацца да пачастунка.
У 19:15 я перайшоў на кухню. Сеў за накрыты кляёнкай стол. Узяў сабе талерку, якая, як і стул, таксама была падобная да тых, што былі ў маёй бабулі.
У такім вось чаканні сваёй порцыі дранікаў, мне адкрылася панарама, якую я проста не змог не зафіксаваць на відэа:
Прахадное памяшканне кухні ў кінутым гаспадарамі доме ў франтавым горадзе. Пачышчаны зачахлёны ствол сапога на трыноге быццам бы таксама чакае сваёй чаргі адведаць дранікі разам са мной. Пакрыты бруднай ад часу клеёнкай, застаўлены розным абедзены стол. Дравяная пліта ў куце. Дровы ля яе. Стары дыван на падлозе. І вясёлы Бача, які частуе мяне дранікамі са смятанай.
– А што мне рабіць? – весела каментуе Бача.
– Бача робіць нам дранікі, – уключыў я запіс відэа на сваім тэлефоне.
Дранікі, быццам удзельнічаючы ў нашай размове, весела шкварчаць на патэльні.
– Як есьць на чым, ёсьць з чаго – гэта не праблема, – каментуе Бача працэс і драўлянай лапаткай пераварочвае дранікі ў патэльні.
– Дзякуй, Бача, – кажу я.
– На здароўе, хлопцы, – адказвае Бача мне і, завочна, Ваяру, які знаходзіцца за шторкай у суседнім памяшканні.
– Зброя ў нас стаіць тут пачышчаная, – каментую я, здымаючы на відэа сапог.
– Я помню ў дзяцінстве вельмі любіў рабіць дранікі. Мама жарыла мне іх кожны дзень, я іх еў. Хе-хе. Вкус, знаёмы з дзяцінства, – дзяліўся ўспамінамі Бача.
– Бача, Кусь за Беларусь! – паклікаў я Бачу і, як тост, але замест чаркі трымаючы кавалак драніка са смятанай, прыпадняў яго ў гору і закінуў сабе ў рот.
– Так, – пагадзіўся Бача.
Павячэраўшы, я выцер сваю талерку спіртавой сурвэткай – адной з тых, якімі мы чысьцім звычайна сапог, і, з наетым жыватом, пайшоў у пакой адпачываць.
(На відэа: Бача гатуе дранікі на кухні нашага дома ў Нью-Ёрку, 23 лютага 2023)