#граматыкаМы заўважылі, з якой цікавасцю вы глядзелі пост з тэмай “Яканне”, таму сёння прапануем гра…

#граматыка

Мы заўважылі, з якой цікавасцю вы глядзелі пост з тэмай “Яканне”, таму сёння прапануем граматыку па тэме “Аканне”.

Аканне – гэта пераход галосных о, э не пад націскам у а як пры вымаўленні, так і на пісьме.

О → А

Адбываецца ва ўсіх словах незалежна ад паходжання, уключна з запазычаннямі, якія заканчваюцца на 2 галосныя: малако, гарбата, арганізацыя, адажыа, вадасховішча.

О не пераходзіць у А:

у некаторых уласна беларускіх словах са складамі ро, ло гістарычна склалася, што ненаціскное о чаргуецца з ы: гром – грымець, бровы – брыво;

у складаных словах з першай часткай слова-, што-, фота-, мота: словаформа, штогод, фотаздымак, мотакрос (выкл. фатаграфія, матавоз, матацыкл);

у складаных словах, калі ў другой частцы складанага слова націск падае не на першы склад, а таксама калі другая частка пачынаецца з ў, у першай частцы захоўваецца о: конегадоўля, водазабеспячэнне, марозаўстойлівы.

Э → А:

ва ўласнабеларускіх словах: рэкі – рака, стрэхі – страха;

у запазычаннях са славянскіх моваў, а таксама ў некаторых старых, адаптаваных запазычаннях з неславянскіх моваў: чэрап – чарапы, цэгла – цагляны, літаратура, адрас, літара, майстар;

у запазычаннях з канцавым –ар, -ал, -аль: кампутар, шніцаль, аднак гэта не тычыцца ўласных назваў кшталту Одэр, Ландэр.

Э не пераходзіць у А:

у большасці неславянскіх запазычанняў: ветэран, рэспубліка, экзамен;

у некаторых запазычаннях замест э вымаўляецца і пішацца ы (трэба запомніць!): арышт, брызент, інжынер;

у складаных словах беларускага паходжання, дзе ў першым складзе ненаціскное э захоўваецца: рэдкалессе, шэравокі.