18 красавіка 2023, сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці.На днях Ваяр распавёў нам в…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

18 красавіка 2023, сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці.

На днях Ваяр распавёў нам выпадак, найбольш яму адклаўшыйся ў памяці за час знаходжаньня ягонага падраздзяленьня ў прыфрантавой весцы Таццянаўка.

Адбывалася гэта гісторыя ў траўні 2022 ў Мікалаеўскай вобласьці.

На той момант мы ўваходзілі ў склад першага ўзвода другой роты, якой камандаваў Дзядзька. Камандзірам нашага ўзвода быў Аўгуст. Ваяр быў ў першым адзяленьні пад кіраўніцтвам Ваўкалака. Я быў у другім пад кіраўніцтвам Лысага.

Праз пару дзён пасля гібелі Волата1 падраздзяленьне Ваяра перакінулі ў Таццянаўку. Прабылі яны там менш за тыдзень, павярнуўшыся для ўдзелу ў аперацыі па вызваленьню сяла Лазавое2.

Жыў тады Ваяр з іншымі хлопцамі ў вясковай хаце. У вёсцы было шмат мірных і шмат украінскіх вайскоўцаў. З прадуктаў, што прывозілі украінскія вайсковыя, дзве вясковыя сям’і ў сваіх дамах гатавалі самую што ні на есьць смачную хатнюю ежу. І нашы хлопцы прыходзілі да іх на сняданак, абед і вячэру.

Успаміны з дзяцінства, калі ў бабулі ў вёсцы Ваяру давалі цёплае парное малако прама з-пад каровы, натхнілі яго пацікавіцца ў каго з мясцовых ёсьць карова – каб пачаставацца парным малаком, як у дзяцінстве.

Адна з жанчын трымала карову. Даіла яе штодня каля 8 вечара. Ваяр з ёй пазнаёміўся і застаўшыяся некалькі дзён кожны вечар, падгадаўшы час, з кубачкам чакаў пакуль яна, падоячы карову не выходзіла з хлява і частавала яго цёплым парным малаком.

Я его, короче, выпивал так. Вот. Очень мне это нравилось, конечно. Жалко, что мало там постояли в этой Татьяновке“, – з інтанацыямі ката, які аблізваецца, успамінаючы як еў смятанку, скончыў распавядаць сваю гісторыю Ваяр.

1 – Волат загінуў 15 траўня 2022 бліз станцыі Калініндорф.
2 – аперацыя па вызваленьню сяла Лазавое цягнулася з вечара 26 траўня 2022 і скончылася ў першыя гадзіны 28 траўня.