Навіны
*
Служба вось тут на нашым YouTube-канале. Заходзьце.————Дапамагчы прыходу можна па спасылках:Patreon …
*
“Сёньня Дзень памяці двох Уладзімераў Сямёнавічаў – Вялікіх творцаў і выбітных асобаў…25 ліпеня 1980…
*
Няжыла, Круглец і Кумец – віленскія мучанікі за Хрыста 14 стагоддзя Антоні, Ян, Еўстафій. Яны нашы с…
*
Так увлекся цветочками, что и забыл, что в понедельник было ровно три года, как я в последний раз уш…
*
Владик в гриме покоряет экраны ваших смартфонов!‍ Ставьте и подписывайтесь, чтобы мне присл…
*
Но вообще я уже как-то упоминал, что эта работа будет творческой коллаборацией. Буду пытаться совмес…
*
Боже, никогда не думал, что буду в таком восторге от процесса рисования цветочков. Походу Владик сло…
*
Усіх шчыра вітаю! Учора у нашым прыходскім доме адбылася цудоўная сустрэча са студэнтамі і выкладчык…
*
Ёга і медытацыя па-беларуску Адпачынак душы і цела. Адначасова – гэта праца над сваімі думкамі і це…

СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень (аповед 11)Новы год на фронцеНовы 2023-і год мы сустракалі ў …

*

СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень (аповед 11)
Новы год на фронце

Новы 2023-і год мы сустракалі ў нашым падвале пад Бахмутам.

Дзякуючы нашаму С(ямёну) быў накрыты святочны стол.

У мяне заўседы былі два галоўныя святы ў гаду: дзень народзінаў і новы год. Але апошнім часам яны, чамусьці, сталі ўспрымацца мной больш буднічна.

Сустрэча новага 2023-га года застанецца ў памяці надоўга, дзякуючы вельмі нестандартным умовам (фронт, падвал пад Бахмутам) і эмацыйнаму фону (выкананне нацыянальнага гімна “Пагоня” байцамі батальена Волат – хтосьці нават ў сланцах і падштаніках з тэрмакамплекту бялізны) – не кожнаму пашчасьціла так сустракаць новы год. І гэта не сцеб. Гэта сапраўды кранальна і шчыра.

Хлопцы спявалі гімн стоячы. Прыціснуўшы правую руку, сціснутую ў кулак, да сэрца.

– Жыве Беларусь! – крыкнуў хтосьці з хлопцаў адразу пасля выканання гімна.
– Жыве вечна! – прагучала хорам у адказ.

Я амаль адразу пайшоў у наша памяшканне класьціся спаць на драўляны насціл – сення быў складаны дзень. Заўтрашні дзень не абяцаў палегкі.