Навіны
*
У сённяшняй рубрыцы грэка-каталіцкі святар, айцец Андрэй Крот, працягвае знаёміць з хрысціянскімі ма…
*
Відэа па запыту гледачоўМінулым разам, калі госьці з Познані паказвалі сваю батлейку “Літвіны ў Позн…
*
Вялікая Вячэрня з Ліцьцёй на сьвята Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы і 16-ю нядзелю па Сьв. Тро…
*
На нядзелю 8-га верасня прыпадае свята НАРАДЖЭННЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ. Інакш кажучы, Дзень Нараджэння Багаро…
*
=Трапар Перадсьвяцьця (тон 4). З кораня Ясеевага, з пакаленьня Давідавага сёньня родзіцца нам дзіця …
*
DOCOMOMO Journal – #конкурс публікацый тэзісаў пра архітэктуру Для каго: #даследчыкі, #архітэктары,…
*
Сёння сусветныя ЗМІ паказалі чарговыя страшныя кадры вайсковага злачынства акупантаў. Украінскія пал…
*
Spatial Storytelling – #рэзідэнцыя па музычным даследаванням ў #ГерманіДля каго: #кампазітары, #муз…
*
Нарэшце | About Time | 2013Кінапрагляд па-беларуску.Прагляд і абмеркаваньне.Ва ўзросце 21 года Цім …

Сёння актывісты выйшлі ў падтрымку палітвязняў у Брусэлі. Можна засведчыць, што акцыі набіраюць сілу…

*

Сёння актывісты выйшлі ў падтрымку палітвязняў у Брусэлі. Можна засведчыць, што акцыі набіраюць сілу. Але пры ўсім планаванні, мы не можам ахапіць увесь жах таго, што адбываецца ў Беларусі.
Мы будзем працягваць нашую працу. Дзякуй усім, хто знайшоў час і магчымасць далучыцца да нас. Дзякуй тым, хто распаўсюджваў анонс.
На акцыі прысутнічалі дзеці Тоні Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча. Несцерпімы боль, калі дзеці замест абдыманняў з матуляй у мегафон кажуць “Свабоду палітвязням”. Яны чакаюць маму і тата, як чакаюць дзеці Паліны Шарэнда-Панасюк…зараз у зняволенні 178 жанчын. Мы павінны дзейнічаць, а не “прэзэнтаваць” паперкі…

Паралельна з гэтай акцыяй мы рыхтавалі наступную. Нажаль, мы не паспелі дарабіць задуманае. Таму 6 снежня мы разгарнем яшчэ банэры. Мы папоўнім візуалізацыю тымі, каго наўпрост зараз катуюць і чыё жыццё пад пагрозай.

Увага. 6 снежня мы анансуем новую акцыю каля будынку Еўрапарламента. Сачыце за анонсамі на нашых рэсурсах.

Мы надаем імёны тых, чыі гісторыі будуць гучаць пад час акцыі. АЛЕ ТЭХНІЧНА МЫ НЕ МОЖАМ АХАПІЦЬ ГІСТОРЫІ ЎСІХ ПАЛІТВЯЗНЯЎ. І нам будзе патрэбна вашая дапамога! Далучайцеся з гісторыямі тых, хто не патрапіў (пакуль не патрапіў) у нашыя спісы. Чым больш нас, тым больш мы зможам распавесці пра сітуацыю ў Беларусі, пра беларусаў. На сёння праваабаронцамі зафіксавана :

1683*
(з іх: 178 жанчын і 7 непаўналетніх у зняволенні альбо іх свабода абмежаваная; 19 чалавек былі адпраўленыя на прымусовае лячэнне), 843 чалавека часткова ці цалкам адбылі свае тэрміны, у дачыненні да 5358 чалавек мы зафіксавалі крымінальны пераслед на 09.11.2023.(https://dissidentby.com/by)

Пад час акцыі 6 снежня мы разгарнем банэры ў падтрымку

грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”:
-ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК
-ІРЫНА ШЧАСНАЯ
-АЛЕНА ЛАЗАРЧЫК
-ЯЎГЕН АФНАГЕЛЬ
-МАКСІМ ВІНЯРСКІ
-АНДРУСЬ ВОЙНІЧ
-ЗМІЦЕР КАЗЛОЎ (ШЭРЫ КОТ)
-ПАВАЛ ЮХНЕВІЧ

БХД
-ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ

КРАІНА ДЛЯ ЖЫЦЦЯ
-СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ
-АНТАНІНА КАНАВАЛАВА

Спіс будзе дапоўнены…

СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗНЯМ!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!