СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень (аповед 11)Новы год на фронцеНовы 2023-і год мы сустракалі ў …

СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень (аповед 11)
Новы год на фронце

Новы 2023-і год мы сустракалі ў нашым падвале пад Бахмутам.

Дзякуючы нашаму С(ямёну) быў накрыты святочны стол.

У мяне заўседы былі два галоўныя святы ў гаду: дзень народзінаў і новы год. Але апошнім часам яны, чамусьці, сталі ўспрымацца мной больш буднічна.

Сустрэча новага 2023-га года застанецца ў памяці надоўга, дзякуючы вельмі нестандартным умовам (фронт, падвал пад Бахмутам) і эмацыйнаму фону (выкананне нацыянальнага гімна “Пагоня” байцамі батальена Волат – хтосьці нават ў сланцах і падштаніках з тэрмакамплекту бялізны) – не кожнаму пашчасьціла так сустракаць новы год. І гэта не сцеб. Гэта сапраўды кранальна і шчыра.

Хлопцы спявалі гімн стоячы. Прыціснуўшы правую руку, сціснутую ў кулак, да сэрца.

– Жыве Беларусь! – крыкнуў хтосьці з хлопцаў адразу пасля выканання гімна.
– Жыве вечна! – прагучала хорам у адказ.

Я амаль адразу пайшоў у наша памяшканне класьціся спаць на драўляны насціл – сення быў складаны дзень. Заўтрашні дзень не абяцаў палегкі.