Я патэлефанаваў сыну ў Беларусь: – Даня, я думаю поехать на войну, – падзяліўся я з ім сваім намерам.– Папа, не едь! – сходу адказаў мне мой 11-цігадовы сын.– Если я этого не сделаю, я перестану сам себя уважать, – безпаспяхова паспрабаваў патлумачыць яму я прычыны свайго рашэньня… Вечарам, каля 22, я сустрэў Любу з […]
Клачко Аляксандр Кусь
Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,
Раптоўна. У гэты адзін момант пытаньне, якое другі дзень не пакідала мяне: “Што далей рабіць каб выз…
Раптоўна. У гэты адзін момант пытаньне, якое другі дзень не пакідала мяне: “Што далей рабіць каб вызваліць Беларусь?” змянілася на іншае: “Ехаць на вайну ці не?” У той дзень я недатэлефанаваўся да Алега Мяцеліцы. Атрымалася звязацца з ім толькі на наступны дзень – 1 сакавіка 2022. Ад яго я даведаўся, што яшчэ некалькі беларусаў Вільні […]
28 лютага 2022 мне патэлефанаваў адзін знаёмы беларус.Мы не былі з ім у блізкіх стасунках. Ён проста…
28 лютага 2022 мне патэлефанаваў адзін знаёмы беларус. Мы не былі з ім у блізкіх стасунках. Ён проста быў з асяродзя вымушаных эмігрантаў новай хвалі. А ў тыя часы мы альбо наўпрост, альбо праз знаёмых, альбо праз агульныя групы ў соцсетках ведалі адзін аднаго. Апошняя мая размова з ім была выпадковая. У Макдональдсе на прашпекце […]
Напад на Украіну. З маёй беларускай зямлі. Без маёй згоды. Мужнасьць абаронцаў Украіны.З гэтага часу…
Напад на Украіну. З маёй беларускай зямлі. Без маёй згоды. Мужнасьць абаронцаў Украіны. З гэтага часу слова “расея” я пішу з маленькай літары і атаясамліваю яго з імперскай формай існаваньня гэтай знявечанай імперскім комплексам дзяржавы. Дзяржавы, якая маючы неахопныя тэрыторыі, лічыць, што ёй іх мала. Дзяржавы, якая маючы багатыя прыродныя рэсурсы, ухітрылася загнаць у галечу […]
Другая сустрэча адбылася ў сярэдзіне студзеня 2022 года. У літоўскі офіс айцішнай кампаніі, дзе я та…
Другая сустрэча адбылася ў сярэдзіне студзеня 2022 года. У літоўскі офіс айцішнай кампаніі, дзе я тады працаваў на прашпекце Канстытуцыі, прыйшоў з лекцыяй пра падзеі 13 студзеня 1991 каля Віленскай тэлевежы літоўскі афіцэр. Ён быў удзельнікам тых падзей. Я трошкі спазніўся яго паслухаць праз працоўны “міт”. Але, на прыканцы, задаў яму тое самае пытаньне, што […]
Знакавай для мяне сталі дзьве сустрэчы за некалькі месяцаў да паўнамаштабнай вайны.Першая адбылася з…
Знакавай для мяне сталі дзьве сустрэчы за некалькі месяцаў да паўнамаштабнай вайны. Першая адбылася з Томасам Венцлавам у беларускім замку Натальлі Калегавай у Вільні. 25 лістапада 2021 года літоўскі дэсідэнт савецкіх часоў зладзіў мерапрыемства на якім распавёў пра вехі барацьбы за незалежнасьць Літоўскай рэспублікі ў 20 стагоддзі. Як нам усім вядома, Літва здолела не толькі […]
2020 год. Каронавірус. Мой захварэўшы дзед і тая хлусня ад лекараў і вертыкалі ўлады з якой я сутыкн…
2020 год. Каронавірус. Мой захварэўшы дзед і тая хлусня ад лекараў і вертыкалі ўлады з якой я сутыкнуўся, сталі апошнім пазлам у маёй карціне светапогляду на рэжым Лукашэнкі. На пачатку траўня 2020 для мяне пачаўся этап майго асабістага пратэста супраць хлусьні рэжыма Лукашэнкі, якая пранікла ва ўсе галіны жыцьця беларускага грамадства. Арышты кандыдатаў у прэзідэнты, […]
Надыйшоў 2019 год. Лукашэнка ўціхую спрабаваў узгадніць з Пуціным дарожныя мапы. Яны называліся “Дар…
Надыйшоў 2019 год. Лукашэнка ўціхую спрабаваў узгадніць з Пуціным дарожныя мапы. Яны называліся “Дарожныя мапы па інтэграцыі Расеі і Беларусі”. Я ўспрымаў іх ніяк інакш як “Дарожныя мапы па далучэньні Беларусі да Расеі”. Я быў супраць гэтага. Але больш за ўсё мяне чапляў фармат перамоваў: будучыню Беларусі вырашалі кулуарна без удзелу саміх беларусаў. Упершыню за […]
Потым быў 2014 год. Акупацыя Крыма. Фактычна пачатак вайны актыўным ўдзельнікам якой я стану з 2022 …
Потым быў 2014 год. Акупацыя Крыма. Фактычна пачатак вайны актыўным ўдзельнікам якой я стану з 2022 года. Як сёньня памятаю дзве свае эмоцыі: 1. “Расейцы малайцы – без адзінага стрэла акупавалі цэлую паўвыспу!” – эмоцыя, якую могуць выклікаць дзеяньні любога войска (саюзнага, нейтральнага, варожага).2. “Але што замінае расейцам заўтра такім жа чынам без адзінага стрэла […]
Вывучэньне гісторыі маіх продкаў таксама паўплывала на адыход ад маскоўскай арбіты мысленьня.Аднойчы…
Вывучэньне гісторыі маіх продкаў таксама паўплывала на адыход ад маскоўскай арбіты мысленьня. Аднойчы, напачатку 2010-х гадоў, я шукаў у інтэрнэце ўзгадкі пра вёскі сваіх продкаў: Дамашэвічы (пад Баранавічамі) і Цецеравец (пад Моўчадзю). Уводзіў на розных мовах прозвішчы сваіх дзядоў-прадзедаў. Нечакана мне выдала інфармацыю пра начальніка пастарунка ў Новай Мышы з прозвішчам “Матач”. Гэта быў нейкі […]