Блізкія мне людзі ўсе як адзін адгаворвалі мяне ехаць. Незалежна ад іх стаўленьня да расеі. Яны хваляваліся за маё жыцьцё. Знаёмыя рэагавалі па-рознаму. Звычайна гэта была рэакцыя як у майго зводнага стрыечнага брата: “Россия поступает неправильно. Но это вторая армия в мире и сопротивляться ей бесполезно. Киев падёт. Ты едешь бессмысленно умирать”. “Ты сдурел? Серьёзно […]
Клачко Аляксандр Кусь
Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,
За месяц да вайны мы з Любай сядзелі на кухні нашай літоўскай кватэры.”Интересно: сколько беларусов …
За месяц да вайны мы з Любай сядзелі на кухні нашай літоўскай кватэры.“Интересно: сколько беларусов поедут отсюда в Беларусь, если завтра внутри Беларуси забурлит?” – такую тэму мы тады абмяркоўвалі. “Я точно поеду!” – рашуча адказала на гэтае пытаньне Люба.“Я не знаю поеду ли я точно. 50\50. По моему опыту участия в драках и тому, […]
З раніцы 3 сакавіка 2022 Люба плакала не спыняючыся. Яна ўсведамляла, што хутка я пакіну яе. Прасіла…
З раніцы 3 сакавіка 2022 Люба плакала не спыняючыся. Яна ўсведамляла, што хутка я пакіну яе. Прасіла застацца, пачакаць. Спадзявалася, што я перадумаю. Да нас прыйшлі карэспандэнтка “Белсата” Белсата Ганна і відэааператар Здзіслаў. Яны хацелі запісаць сюжэт пра маё рашэньге ехаць бараніць Кіеў. Люба, закрыўшыся ў спальні, ляжала заплаканая на ложку. Адмовілася выходзіць да іх. […]
Я быў упэўнены, што мяне звольняць з працы. Бо каму трэба такі супрацоўнік, які бярэ і ўсё кідае ў а…
Я быў упэўнены, што мяне звольняць з працы. Бо каму трэба такі супрацоўнік, які бярэ і ўсё кідае ў адзін дзень. Для мяне было важна сыйсьці па-чалавечы. Так, як і я сам вучыў сваіх кіроўцаў у таксі ў Беларусі: “Зямля круглая. Калі вырашыце сыйсьці – сыходзьце так, каб потым, калі вам спатрэбіцца вярнуцца, вам не […]
Люба да апошняга спадзявалася, што я перадумаю. Яна, спачатку, не адгаворвала мяне ехаць, але прасіл…
Люба да апошняга спадзявалася, што я перадумаю. Яна, спачатку, не адгаворвала мяне ехаць, але прасіла пачакаць тры дні і паехаць з іншымі хлопцамі (спойлер: тыя хлопцы альбо не паехалі, альбо даехалі на сваёй машыне да ўкраінскай мяжы, падабралі там украінскіх уцекачоў і з імі вярнуліся назад з пачуцьцём часткова выкананага абавязка). Люба спадзявалася, што я […]
Унутры амбасады мне спадабалася: высокія столі, барэльеф. Мабыць, у мінулым, гэта быў дом заможнага …
Унутры амбасады мне спадабалася: высокія столі, барэльеф. Мабыць, у мінулым, гэта быў дом заможнага чалавека. Мяне правялі ў кабінет злева ад увахода, пасадзілі за стол і правялі кароткае сумоўе. Галоўнымі пытаньнямі былі ці служыў я ў войску (я не служыў) і якая мая матывацыя ехаць на вайну. Памятаю, што мне далі запоўніць бланк акеты і […]
Сёньня, 2 сакавіка 2022, чацвер. Я адпрасіўся з працы і, разам з Любай, пайшоў ва украінскую амбасад…
Сёньня, 2 сакавіка 2022, чацвер. Я адпрасіўся з працы і, разам з Любай, пайшоў ва украінскую амбасаду ў Вільні на Teatro g.4. Супрацоўніка, які прымаў заяўкі не было на месцы – нас папрасілі падыйсьці праз 2 гадзіны. Люба паехала на працу (у яе сёньня была другая змена), а я праз 2 гадзіны зноў стаяў перад […]
Я прачнуўся раніцай 2 сакавіка 2022. Прыслухаўся да сваіх унутранных адчуваньняў. Яны былі роўнымі. …
Я прачнуўся раніцай 2 сакавіка 2022. Прыслухаўся да сваіх унутранных адчуваньняў. Яны былі роўнымі. Фактычна прынятае рашэньне ўчора вечарам не памянялася. У гэты момант я канчаткова вырашыў: “Я готов ехать защищать Киев!”
Цэлы дзень 1 сакавіка 2022 я ўзважваў усе “за” і “супраць” сваёй паездкі на вайну.Аргументаў “супрац…
Цэлы дзень 1 сакавіка 2022 я ўзважваў усе “за” і “супраць” сваёй паездкі на вайну. Аргументаў “супраць” было больш:– Ці гатовы я загінуць альбо страціць здароўе, абараняючы Кіеў?– Ці гатовы я паставіць блізкіх мне людзей, якія за мяне перажываюць, пад эмацыйны ўдар?– Ці гатовы я страціць працу, а з ёй, аўтаматычна, працоўны від на жыхарства […]
Я патэлефанаваў сыну ў Беларусь:- Даня, я думаю поехать на войну, – падзяліўся я з ім сваім намерам….
Я патэлефанаваў сыну ў Беларусь: – Даня, я думаю поехать на войну, – падзяліўся я з ім сваім намерам.– Папа, не едь! – сходу адказаў мне мой 11-цігадовы сын.– Если я этого не сделаю, я перестану сам себя уважать, – безпаспяхова паспрабаваў патлумачыць яму я прычыны свайго рашэньня… Вечарам, каля 22, я сустрэў Любу з […]