Уладзіслаў Гарбацкі адшукаў пахаванне мастачкі Ніны Сасноўскай на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Моўны гісторык і даследчык Уладзіслаў Гарбацкі адшукаў на праваслаўных Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні пахаванне беларускай мастачкі і выкладчыцы Віленскай беларускай гімназіі Ніны Сасноўскай

Менавіта яна была аўтарка вядомага партрэта Янкі Купалы.

Асабліва кранальна было прачытаць у артыкуле даследчыка ягоныя словы:

«На віленскіх Былінах пахавана шмат беларусаў ды беларусак XIX–XXI стагодзьдзяў. Да іх рэгулярна на Раданіцу і Дзяды завітваюць мясцовыя беларусы. Пасьля 2020 году гасьцей на могілках стала значна больш — актывізаваліся пошукі забытых пахаваньняў, а прыбранымі і ўпрыгожанымі зьнічкамі ды бел-чырвона-белымі стужкамі сталі многія дасюль непрыкметныя і занядбаныя магілы. Лягчэй і прасьцей цяпер шпацыраваць па Былінах — там-сям прыцягваюць увагу роднаколерныя стужкі».


Радуе, што клопат пра пахаванні беларускіх дзеячоў і дзяячак, іх пошук, каталагізацыя і захаванне памяці, якую праводзіць нашая парафія, не застаюцца незаўважанымі. Безумоўна, мы таксама бліжэйшым часам завітаем да магілы Ніны Сасноўскай.

Больш пра жыццё і творчасць беларускай мастачкі чытайце па спасылцы на сайце «Новага Часу»:

https://novychas.online/asoba/zabytaja-autarka-vjadomaha-partreta-kupaly-histor

Таксама вы можаце падтрымаць наш валанцёрскі клопат пра магілы выбітных беларускіх дзеячоў, пахаваных на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні.

Пералічыць ахвяраванне на банкаўскі рахунак:
IBAN:
LT667300010191071990
Атрымальнік:
APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
„Swedbank”, AB
SWIFT: HABALT22
Пазначэнне плацяжу:
Auka


А таксама праз іншыя платформы:


Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),
PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).

Будзем вельмі ўдзячныя за дапамогу.
Жыве Беларусь і слава Ісусу Хрысту!