У нядзелю, 28 чэрвеня, на набажэнстве на беларускай мове ў нашай Віленскай Благавешчанскай парафіі маліўся епіскап Таміскі Панарэт, экзарх Сусветнага патрыярха ў Літве
Епіскап перадаў парафіянам благаславенне Яго Усесвяцейшасці Сусветнага патрыярха Варфаламея. Пасля набажэнства супольнасць падарыла епіскапу маленькі «Апостал» Францыска Скарыны — сімвалічны падарунак, які нагадвае пра русінскую пісьмовую і хрысціянскую культурную спадчыну Вялікага Княства Літоўскага.
Дзякуем ягонаму Праасвяшчэнству за візіт і супольную малітву.