Сёння дзень нараджэння святога Яна Прадвесніка і Хрысціцеля ГасподнягаЗапрашаем на Літургію ў дзень…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння дзень нараджэння святога Яна Прадвесніка і Хрысціцеля Гасподняга

Запрашаем на Літургію ў дзень гэтага светлага свята ў нашу царкву па адрасе Bokšto gatvė 4 у Вільні у 10:30. Прыходзьце!


Паводле царкоўнага падання, святы Ян Прадвеснік нарадзіўся за шэсць месяцаў да Ісуса Хрыста. Яго бацька, святар Захарыя, і маці Елізавета былі ўжо ў сталым узросце і доўгі час не мелі дзяцей. Калі Захарыю ў храме з’явіўся анёл і абвясціў пра нараджэнне сына, ён усумніўся і да самага нараджэння дзіцяці быў пазбаўлены мовы.

Яшчэ ў маладыя гады Ян пакінуў звычайнае жыццё і пасяліўся ў пустыні. Там ён жыў у строгасці, рыхтуючыся да свайго служэння. На берагах Іардана ён заклікаў людзей да пакаяння і духоўнага абнаўлення, хрысцячы тых, хто прыходзіў да яго.

Да Яна прыйшоў і сам Ісус Хрыстос, якога ён ахрысціў у водах Іардана. У гэты момант, паводле Евангелля, адкрылася таямніца Святой Тройцы: Дух Святы сышоў у выглядзе голуба, а голас Айца засведчыў пра Сына.

Ян Прадвеснік не баяўся выкрываць зло і несправядлівасць. За свае пропаведзі ён быў зняволены царом Ірадам і пазней прыняў пакутніцкую смерць. Царква шануе яго як найвялікшага з прарокаў і Прадцечу Хрыста.

«Праўду кажу вам: з народжаных жанчынамі не паўставаў большы за Яна Хрысціцеля».

(Мц. 11:11)

Вы можаце пакінуць ахвяраванне на царкву, скарыстаўшыся інфармацыяй ніжэй:

IBAN:
LT667300010191071990
Атрымальнік:
APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
„Swedbank”, AB
SWIFT: HABALT22
Пазначэнне плацяжу:
Auka


А таксама праз іншыя платформы:


Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),
PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).

Будзем вельмі ўдзячныя за дапамогу.