Шаноўныя сябры, сёння служым першую ў гэтым Вялікім посце Літургію Ранейасвячоных Дароў. Служба пачнецца а 18.30. Еўхарыстычны пост захоўваем з 12.00. У перыяд Посту адна з задач – часцей размаўляць з Нябесным Айцом і сустракацца з Госпадам Іісусам у Еўхарыстыі. Памолімся перад нашым Збаўцам за ўсіх нас, за нясправядліва зняволеных нашых братоў і сясцёр, за Украіну і за мір ва ўсім свеце!