Гэта перамога адзінай і непадзеленай хрысціянскай Царквы над спробамі скажэння сутнасці хрысціянскага, апостальскага веравучэння.
Цікава, што абодва вызначэння і “праваслаўнасці”, і “каталічнасці” аднолькава прымаюцца для самавызначэння як хрысціян усходняй традыцыі, так і для хрысціян заходняй традыцыі. А справа ў тым, што Перамога была перамогай адзінай Царквы. Гэтае святкаванне нельга ўспрымаць у вузкаканфесійным сэнсе, а менавіта праз прызму хрысціянскай еднасці.
Заўтра а 10.30 у нашай Дабравешчанскай парафіі адбудзецца Літургія па чыну свяціцеля Васіля Вялікага на двух мовах: беларускай і украінскай.