Даравальная нядзеля! Парог часу вялікай падрыхтоўкі да найвялікшага свята Хрыстовага Уваскрасення! Заўтра служым Літургію і просім даравання ў Нябеснага Айца і адзін у аднаго. Літургія пачнецца а 10.30 (Bokšto g.4). Па традыцыі пасля Літургіі будзе прачытаная малітва-дабраславенне на Вялікі пост, а наш хор заспявае Вялікодныя спевы, якія дазволяць нам адчуць тую РАДАСЦЬ, да якой будзем рыхтавацца часам посту.