Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні

https://t.me/ortovilnya

Калядныя набажэнствы ў Вільні 24 і 25 снежня ў Беларускай праваслаўнай супольнасці

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

“Нараджэньне Тваё, Хрысьце Божа наш, зазьзяла на ўвесь сьвет сьвятлом пазнаньня!” (Трапар Раства) Дарагія, мы прычакалі свята Хрыстовага Нараджэння і запрашаем усіх на КАЛЯДНЫЯ НАБАЖЭНСТВЫ! 24.12 СЕРАДА – СВЯТОЧНАЯ ВЯЧЭРНЯЯ ЛІТУРГІЯ – 21.00 Pylimo g. 18, VilniusПадчас і пасля Літургіі хор Світанак праспявае традыцыйныя калядныя песні. 25.12 ЧАЦВЕР – СВЯТОЧНАЯ ЛІТУРГІЯ – 10.30 Bokšto gatvė, […]

Заўтра ў 10:30 у царкве на Bokšto gatvė 4 адбудзецца Хрыстовы пір Літургіі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Кожная Літургія – гэта запрашэнне ад Госпада Іісуса прыняць удзел у яго піры. Заўтра Хрыстовы пір Літургіі пачнецца як заўсёды у нашай царкве а 10.30. (Bokšto gatvė 4). І адпаведна будзе гучаць Евангельская прытча пра званых на пір. Прыходзьце насалодзіцца Святым Прычасцем Цела і Крыві Хрыстовых, Божым словам і адзінствам у доме Нябеснага Айца! Хрыстос […]

12 снежня 1629 года ў Полацаку нарадзіўся праваслаўны дзеяч Сімяон Полацкі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

12 снежня 1629 года ў Полацаку нарадзіўся Сімяон Полацкі – праваслаўны дзеяч выхаваны ў Вялікім Княстве Літоўскім, духоўны пісьменнік, настаўнік царскіх маскоўскіх дзяцей, аўтар твору “Метры” у гонар маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча Раманава. Памёр у Маскве ў 1680 годзе.

7 снежня — нядзеля і штотыднёвы успамін Хрыстовага Уваскрасення з Літургіяй у 10:30

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Заўтра 7 снежня – нядзеля і штотыднёвы успамін Хрыстовага Уваскрасення! За Літургіяй чытаем Евангелле пра ацаленне скручанай жанчыны і рэакцыю на гэты цуд перакручанай рэлігіі. Літургія як заўжды пачнецца а 10.30. Сёння ў суботу 6.12 а 17.00 – Вячэрня і споведзі.

Малітва да святога Мікалая Цудатворца аб абароне і дапамозе ў цяжкія часы

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Малітва да святога Мікалая ЦудатворцаНайдабрэйшы ойча Мікалаю, вялікі і дзівосны цудатворца! Ты сваімі малітвамі лячыў усякую немач і хваробу, сваім заступніцтвам вызваляў ад непазбежнай смерці і бараніў нявінных ад несправядлівага суду.Ты дапамагаў тым, хто быў у нястачы і сваёю апекаю адганяў бяду. Шчыра молім цябе, хуткі суцяшальнік тых, што ў смутку і хварэее, ці знаходзіцца […]

6 снежня ў парафіі адбудзецца Літургія ў памяць свяціцеля Мікалая Цудатворцы

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Заўтра памяць свяціцеля Мікалая Цудатворцы! У нашай парафіі заўтра ў суботу 6.12 а 10.00 адбудзецца Літургія на гонар свяціцеля. Шчыра ўсіх запрашаем на духоўную сустрэчу з Мікалаем, судакранёмся з яго мудрасцю і натхнімся яго любоў’ю да Бога і людзей! А яшчэ не забудзьце, што свяціцель Мікалай заўсёды шукае сабе памочнікаў, каб парадаваць і павіншаваць дзетак […]

Папа Лев XIV і Патрыярх Варфаламея І заклікаюць да хрысціянскай еднасці і дыялогу

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Супольная дэкларацыя Папы Льва XIV і Патрыярха Варфаламея І «Хваліце Госпада, бо Ён добры, бо міласць Яго вечная» (Пс 106 [105], 1). Напярэдадні свята святога Андрэя Першазванага, брата апостала Пятра і апекуна Усяленскага Патрыярхату, мы, Папа Лев XIV і Усяленскі Патрыярх Варфаламей, шчыра дзякуем Богу, нашаму міласэрнаму Айцу, за дар гэтай брацкай сустрэчы. Ідучы прыкладам […]

Беларуская праваслаўная супольнасць у Вільні заклікае да міру і еднасці паміж Цэрквамі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Ап 2, 29), заклікаючы нас у сённяшніх гістарычных умовах явіць свету абноўленае сведчанне міру, прымірэння і еднасці. Будучы перакананымі ў важнасці дыялогу, мы пацвярджаем нашу пастаянную падтрымку працы Міжнароднай змешанай камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Праваслаўнай Царквой, якая цяпер разглядае пытанні, што гістарычна лічыліся крыніцай расколу. Акрамя незаменнай ролі багаслоўскага дыялогу ў […]

Заўтра Нядзеля і памяць апостала Андрэя Першазванага: Літургія а 10.30

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дарагія сябры! Заўтра Нядзеля і памяць апостала Андрэя Першазванага!Літургія пачнецца а 10.30.Сёння у суботу Вячэрня а 17.00 і Споведзі.