Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

13 ліпеня 1943 года нацысты расстралялі блаславёную Мар’яну Бярнацкую

Грэка-католікі Беларусі #Царква

13 ліпеня 1943 г. за 10 кіламетраў ад Гродна каля Навумавічаў на старых фартах часоў I Сусветнай вайны нямецкія нацысты расстралялі блаславёную Мар’яну Бярнацкую разам з сынам і іншымі 48 жыхарамі Ліпска. Мар’яна з роду Чакала нарадзілася ў 1888 годзе ў мястэчку Ліпск (цяпер — Польшча) у сям’і ўніятаў, прымусова запісаных у праваслаўе, якія на […]

Новапрызначаны кардынал Гуджэроцці распавёў пра намінацыю і візіт у Беларусь

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/vatican/16112-novapryznachany-kardynal-gudzherotstsi-pra-svayu-naminatsyyu-i-nyada-ni-vizit-u-belarus Новапрызначаны кардынал Гуджэроцці пра сваю намінацыю і нядаўні візіт у Беларусь Праз тыдзень пасля візіту ў Беларусь у якасці Спецыяльнага пасланніка Папы Францішка на ўрачыстасцях у гонар 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці…

Чаму вернікам важна рэгулярна збірацца супольна

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чаму важна вернікам рэгулярна збірацца супольна?1. Гэта прадугледжана Богам. «…на гэтай скале Я пабудую Маю Царкву, і брамы пекла не адолеюць яе» (Мц 16:18). Яго Царква апісваецца па-рознаму: як нявеста Ісуса, дом Божы і Цела Хрыстова. Усе гэтыя тэрміны прадугледжваюць наяўнасць асабістых узаемаадносін адзін з адным. 2. Гэта па-біблейску. «Не будзем пакідаць нашых сходаў, як […]

У Беларусі працягваецца Дэкада малітвы і ўшанавання святых Кірыла і Мятода

Грэка-католікі Беларусі #Царква

SLAVORUM APOSTOLI – АПОСТАЛЫ СЛАВЯНАЎ: 863 – 2023. =1160 год таму Салунскія Браты Кірыл і Мятод пачалі місію да Славянаў. Паводле традыцыі было гэта 5 ліпеня. =Папа Леў ХІІІ ў 1880 г. (энцыкліка Grande munus) пашырыў літургічны культ святых Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода на ўсю Каталіцкую Царкву і прызначыў іх свята на дзень 5 […]

Аляксей Усенка і Цімафей Савянок гавораць пра эмоцыі і канфлікт

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чы бываюць благія эмоцыі? Як эмоцыі ўплываюць на канфлікт? Чы варта выражаць негатыўныя эмоцыі і як гэта рабіць? Як правільна ставіцца да эмоцый іншых людзей? Чы дазваляе хрысціянства выказваць негатыўныя эмоцыі?Пра канфліктныя эмоцыі і эмацыянальныя канфлікты гавораць псіхолаг, канфліктолаг Аляксей Усенка і Цімафей Савянок. https://youtu.be/ruu99taasSY Мірыцца не сварыцца. Эмоцыі і канфлікт Чы бываюць благія эмоцыі? […]

Пётр І закатаваў пяць манахаў-базылянаў у Сафійскім саборы ў Полацку

Грэка-католікі Беларусі #Царква

11 ліпеня 1705 г. у Сафійскім саборы ў Полацку расійскі цар Пётр І разам са світай закатаваў 5 манахаў-базылянаў. Тагачасная Еўропа ўздрыганулася ад бессэнсоўнай жорсткасці каранаванай асобы, аднак з большага прамаўчала. Толькі Апостальская Сталіца публічна кінула расійскаму цару, пераможцу пад Палтавай, цяжкае абвінавачанне за пераслед Уніяцкай Царквы. Гэта быў ці не адзіны голас выразнага асуджэння […]

Біскупы Беларусі сабраліся на ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Тракельскай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/16100-biskupy-z-usikh-dyyatsezij-belarusi-sabralisya-na-urachystastsi-u-sanktuaryi-matsi-bozhaj-trakelskaj-karalevy-nashykh-sem-yau Біскупы з усіх дыяцэзій Беларусі сабраліся на ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Тракельскай, Каралевы нашых сем’яў З 7 па 9 ліпеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Тракелях (Радунскі дэканат) праходзяць штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Тракельскай, Каралевы нашых сем’яў.

10 ліпеня адзначаецца свята вялебнага Антона Пячорскага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

10 ліпеня – сьвята вялебнага Антона Пячорскага Вялебны Антон Пячорскі нарадзіўся ў 983 годзе ў Любечы, што месьціўся на поўнач ад Кіева. У юнацтве ён вырашыў выправіцца на Ўсход, каб бліжэй пазнаёміцца з манаскім жыцьцём. Патрапіў на Афон, дзе пэўны час жыў. Адтуль вярнуўся на Русь і пасяліўся паблізу Кіева ў пячоры. Вёў у пячоры […]

Сіноды праваслаўных і ўніятаў 1629 года не прывялі да аб’яднання

Грэка-католікі Беларусі #Царква

9 ліпеня 1629 г. адбыліся асобныя сіноды праваслаўных у Кіеве і ўніятаў ва Уладзіміры-Валынскім. Абодва сабраліся ў адзін дзень. Агульным бачаннем урэгулявання падзелу было ўтварэнне Кіеўскага патрыярхату, які б знаходзіўся ў еднасці з Рымам. Аднак сваю ролю зноў адыграла казацтва, якое чарговы раз паставілася супраць усялякага з’яднання і пагразілі смерцю праваслаўнаму мітрапаліту Барэцкаму ды іншым […]

Царква з’яўляецца домам Бога і Яго цудоўнай святыняй

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дапушчаныя да прыняцця Цела Хрыста і адроджаныя ў жыццядайнай крыніцы, яны, поўныя надзеі, клічуць і кажуць: «Я ўвайду ў цудоўны шацёр, у дом самога Бога» (пар. Пс 42, 5 Vlg.). Домам Бога, Яго цудоўнай святыняй з’яўляецца Царква, бо ў ёй гучыць «голас радасці і хвалы, і спеў святкуючых». Вы ж, апранутыя цяпер у Хрыста, ідучы […]