29 жніўня – свята Адсячэння галавы св. Яна Прадвесніка і Хрысціцеля ГасподнягаІрад узяў Яна, і звяза…

29 жніўня – свята Адсячэння галавы св. Яна Прадвесніка і Хрысціцеля Гасподняга

Ірад узяў Яна, і звязаў яго, і пасадзіў у вязніцу дзеля Ірадыяды, жонкі Піліпа, брата свайго. Бо Ян казаў яму: «Нельга табе мець яе». І ен хацеў забіць яго, але баяўся народа, бо лічылі яго прарокам. Але ў дзень нараджэння Ірада дачка Ірадыяды скакала ў прысутнасці ўсіх і спадабалася Іраду. Дык пад прысягай ен абяцаў ей даць, што толькі ад яго запатрабуе. Яна, падвучаная маці сваей, сказала яму: «Дай мне на блюдзе галаву Яна Хрысціцеля». Цар засмуткаваў, але дзеля прысягі ды дзеля тых, што разам узлягалі, загадаў, каб далі. І паслаў адсячы Яну галаву ў вязніцы. І прынеслі яго галаву на блюдзе і далі дзяўчыне, а яна занесла яе маці сваей. А вучні яго, прыступіўшы, узялі цела і пахавалі яго і, прыйшоўшы, расказалі пра гэта Ісусу. (Евангелле паводле Мацвея 14, 3-12)