Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Кобрынскі сінод 1626 года рыхтаваў супольны сінод уніятаў і праваслаўных

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Пасля забойства Полацкага архібіскупа Язафата Кунцэвіча ў 1623 г. пачаўся пошук кампрамісу паміж уніятамі і праваслаўнымі, ідэалам для кожнага з якіх была адзіная Кіеўская мітраполія. Таму яны ўступаюць у асцярожныя ўзаемныя кантакты, каб знайсці магчымае вырашэнне праблемы існавання іерархій рознай юрысдыкцыі на адной тэрыторыі. Прадметам абмеркавання сталі тэмы, якія кароль Жыгімонт III прапанаваў адразу пасля […]

5 верасня – літургічны ўспамін святой Маці Тэрэзы з Калькуты

Грэка-католікі Беларусі #Царква

5 ВЕРАСНЯ – літургічны Успамін св. МАЦІ ТЭРЭЗЫ з Калькуты. =Агнес Гонджа Баяджыу (Agnes Gonxha Bojaxhiu) нарадзілася 27 жніўня 1910 года ў горадзе Ускюб (цяпер Скоп’е, сталіца Паўночнай Македоніі). Была албанскага паходжання. У 12 гадоў яна адчула пакліканне да манаскага служэння. Праз шэсць гадоў далучылася да Сясцёр з Ларэта ў Ірландыі, узяўшы манаскае імя Тэрэза. […]

5-я ўнійная канферэнцыя ў Пінску прайшла ў напружанай атмасферы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

5-6 верасня 1935 г. у Пінску адбылася 5-я ўнійная канферэнцыя. Сітуацыя вакол уніяцкай акцыі заставалася надзвычай напружанай. Польскія колы бачылі ў ёй пагрозу дзяржаўным інтарэсам, бо перашкаджалі пераходу праваслаўных на лацінскі абрад і ўскладнялі паланізацыю ўкраінцаў і беларусаў. Таму палякі выступалі супраць уніяцкай акцыі на розных узроўнях: ад парламенцкай трыбуны, праз публікацыі ў прэсе, заклікі […]

5 верасня — святых Захарыі і Альжбеты, бацькоў Яна Хрысціцеля

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 5 верасня – святых прарока Захарыі і праведнай Альжбеты, бацькоў прарока Яна Хрысціцеля«У дні Ірада, цара Юдэі, жыў адзін святар на імя Захарыя, з Абіявай чаргі. Ён меў жонку, з дачок Ааронавых, імя яе Лізавета. Яны абое былі справядлівымі перад Богам, беззаганна спаўняючы ўсе пастановы і прыказанні Госпадавы. Ды не мелі дзіця, бо Лізавета была […]

Слоў Божых трэба слухаць з пакораю

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Слоў Божых з пакораю трэба слухаць; шмат такіх, што ня ведаюць іх вартасьці1. Слухай сыне, слоў Маіх, слоў найсалодшых, вялікшых за ўсю ўмеласьць філёзафаў і мудрацоў гэтага сьвету. Словы Мае — гэта дух і жыцьцё (Ян 6, 63), і ня можа іх мерыць розум чалавека. Ня трэба імі карыстацца дзеля марнае ўспадобы, а моўчкі ўслухацца і […]

Руплівы святар заслугоўвае патройнай пашаны ад вернікаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Руплівы святар заслугоўвае патройнай пашаны ад сваіх вернікаў: па-першае, яны павінны паважаць яго, бо ён замяшчае ім Хрыста, абвяшчае Яго пазнанне і перадае ласку; па-другое, таму што чалавек пабожны, руплівы сам мае ласку ў Госпада Бога; па-трэцяе, таму што ён працуе для іх і часта ахвяруе сваім уласным дабром для іх. Нялёгка знайсці людзей, якія […]

Відэазапіс прэзентацыі кантыкаў супрасльскага манастыра з 17 стагоддзя

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Відэазапіс прэзентацыі кантыкаў супрасльскага манастыра з 17 стагоддзя, якая адбылася ў рамках канцэрту 18 жніўня 2023 г. у Супраслі (Польшча) падчас І міжнароднага фэстывалю «Метастазіо без межаў». Супрасльскія кантыкі з’яўляюцца сапраўдным скарбам спадчыны Ўніяцкай Царквы. Выкананыя ў барокавым стылі, яны паказваюць аб’яднанне заходняй музычнай культуры з візантыйскай царкоўнай традыцыяй тых часоў. https://bialystok.tvp.pl/72122120/kantyki-supraskie-koncert

2 верасня 1998 года памёр протапрасвітар БГКЦ а. Ян Матусевіч

Грэка-католікі Беларусі #Царква

2 верасня 1998 г. памёр а. Ян Матусевіч, з 1990 г. парах першай грэка-каталіцкай парафіі св. Язэпа ў Мінску. З 1993 г. першы дэкан Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Протапрасвітар БГКЦ а. Ян Матусевіч заўчасна памёр 2 верасня 1998 г. пасля цяжкае хваробы, якая развілася пасля аварыі, урачыста адсвяткаваўшы перад гэтым свой 50-гадовы юбілей і 25-годдзе святарскага […]

Літургічны год адкрывае ўсю таямніцу Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Літургічны год складзены такім чынам, што цэнтральнае месца ў ім займае наш Боскі Збаўца ў атачэнні анёлаў і ўсіх святых. У дакуменце ІІ Ватыканскага Сабора – Канстытуцыі аб Святой Літургіі – чытаем: “Святая Маці-Царква лічыць сваім абавязкам ушаноўваць у пабожным успаміне збаўчую справу свайго боскага Абранніка ўвесь год у вызначаныя дні. Кожны тыдзень Царква адзначае […]

Літургічны год ва ўсходняй Царкве пачынаецца 1 верасня

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Найлепшым праяўленнем і неад’емнай часткай нашага абраду з’яўляецца літургічны год. Гэта як велічная панарама, на якой у найлепшых фарбах адлюстравана ўся гісторыя адкуплення чалавечага роду. Тут маем магчымасць нанова асэнсоўваць і перажываць шэраг светлых таямніц з жыцця Ісуса Хрыста і Найсвятой Багародзіцы. Перад намі паўстаюць подзвігі і цноты шматлікага хору святых, пакутнікаў і праведнікаў. Мы […]