28 кастрычніка: Памяць св. Параскевы, ігумені Полацкай. Параскева (або Параскевія, Параскавія, Пракседа – на лац.) – князёўна полацкая, святая. =Грунтуючыся на літоўскім летапісе Быхаўца і іншых сведчаннях, гісторыкі прызнаюць, што Параскева – дачка полацкага князя Рагвольда-Васілія, ігуменя Спаса-Праабражэнскага манастыра ў Полацк – каля 7 гадоў жыла ў Рыме, «Богу служа», там жа ўмершая 12 лістапада 1239 г. Папа Рыгор Х далучыў яе да ліку святых у 1273 г. На Русі яе ўспамін адзначаўся 28 кастрычніка. Св. Параскева Полацкая з’яўляецца Заступніцай грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ