Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Шчаслівыя галодныя і спраглыя справядлівасці

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Госпад кажа: «Шчаслівыя галодныя і спраглыя справядлівасці, бо яны будуць насычаны» (Мц 5, 6). Гэты голад не патрабуе зямной ежы, гэтая прага не патрабуе зямнога напою, але чакае насычэння справядлівасцю, хоча ўнікнуць ва ўсе таямніцы і напоўніцца самім Госпадам. Шчаслівы чалавек, які шукае такой ежы, прагне такога напою. І не прагнуў бы, напэўна, калі б […]

Святы плач мае іншую прычыну

Грэка-католікі Беларусі #Царква

«Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны» (Мц 5, 4). Гэты смутак, умілаваныя, якому абяцана вечнае суцяшэнне, не мае нічога супольнага з пакутамі гэтага свету. Нікога не зробяць шчаслівымі слёзы, якія пралівае з болю ўсё чалавецтва. Святы плач мае іншую прычыну; іншую прычыну маюць блаславёныя слёзы. Пабожны смутак заключаецца ў аплакванні чужых або ўласных грахоў; ён […]

8 верасня адбылася біскупская хіратонія Уладзіміра Тарасевіча

Грэка-католікі Беларусі #Царква

8 верасня 1983 г. адбылася біскупская хіратонія Уладзіміра Тарасевіча, OSB, прызначанага Апостальскім візітатарам для беларусаў-каталікоў на Захадзе. Яго хіратонію здзейсніў украінскі грэка-каталіцкі біскуп з епархіі св. Мікалая ў Чыкага (ЗША) Інакенцій Іларыён Латоцкі ў саслужэнні рыма-каталіцкага біскупа Даніэля Вільяма Кучэры з епархіі Саліна (ЗША) і русінскага біскупа Эміля Джона Міхаліка з грэка-каталіцкай епархіі Парма (ЗША).

8 верасня — свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

8 верасня – свята Нараджэння Найсвяцейшай БагародзіцыЗвесткі аб Нараджэнні Найсвяцейшай Багародзіцы Царква чэрпае з апакрыфічнага Евангелля ад Якуба, напісанага ў 2 ст. З гэтага апокрыфа мы даведваемся, што бацькі Божай Маці Якім і Ганна доўгі час былі бяздзетнымі, што ў народзе лічылася ганьбай. Бо, паводле традыцыі, кожны праведнік павінен даць нашчадкаў Ізраілю. З-за гэтага Якім, […]

Дні малітвы за горад Мінск пройдуць у грэка-каталіцкіх супольнасцях

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ДНІ МАЛІТВЫ ЗА ГОРАД МІНСК – 20238 верасня 2023, Свята Нараджэння Багародзіцы – гэта добрая нагода, каб у асаблівай малітве ўзгадаць шматканфесійны горад Мінск, які святкуе сваё 956-годдзе. У мінскіх грэка-каталіцкіх супольнасцях “вяночак малітвы” пачаўся ўжо ў сераду – 6 верасня 2023 (на Літургіі ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі) . – 8 верасня – […]

8 верасня — свята Нараджэння Багародзіцы ў візантыйскай традыцыі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

8 ВЕРАСНЯ – СВЯТА НАРАДЖЭННЯ БАГАРОДЗІЦЫ1.Літургічны год у візантыйскай традыцыі адкрываюць і завяршаюць два вялікія святы Маці Божай: Раство Багародзіцы 8 верасня і Яе Успенне 15 жніўня. Два святы, якія злучаюць літургічны цыкл у адной таямніцы Хрыста, а значыць, Найсвятой Дзевы Марыі і самой Царквы: – якая нараджаецца, як Дзева Марыя – жаданая і любімая […]

Хрыстос вучыць пра ўбогіх духам і Нябеснае Валадарства

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Якім жа з’яўляецца вучэнне Хрыста, паказваюць Яго ўласныя словы: тыя, хто прагне дайсці да вечнага шчасця, няхай імкнецца пазнаць ступені гэтага блаславёнага ўзыходжання. «Шчаслівыя, – кажа, – убогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае» (Мц 5, 3). Можна было б задумвацца, пра якіх убогіх кажа Ісус, калі кажа «шчаслівыя ўбогія». Ён не зазначыў, як трэба […]

IV уніяцкая канферэнцыя ў Пінску сабрала 124 удзельнікі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

7 верасня 1933 г. у Пінску пачала працу IV уніяцкая канферэнцыя. У ёй прынялі ўдзел 124 чалавекі, з іх 88 святароў, астатнія — семінарысты Пінскай духоўнай семінарыі. Найбольшая колькасць святароў з Пінска і Пінскай дыяцэзіі ды іншых беларускіх зямель — 45. Прывітанні ад грэка-каталікоў скіравалі біскуп Хамышын і мітрапаліт Шаптыцкі. На гэты раз сярод іх […]

6 верасьня — успамін цуду сьвятога Арханёла Міхала ў Калосах

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6 верасьня – Успамін цуду сьвятога Арханёла Міхала ў Калосах У Калосах існавала даўняя хрысьціянская сьвятыня, каля якой была цудатворная крыніца. Шмат людзей — хрысьціянаў і язычнікаў — прыходзіла да яе і навярталіся да праўдзівага Бога. Разьюшаныя язычнікі задумалі зьнішчыць сьвятыню і вернага слугу Гасподняга Архіпа, які служыў пры сьвятыні. Яны паспрабавалі скіраваць паток вады, […]

Пасля І падзелу Рэчы Паспалітай пачаўся перавод уніятаў у праваслаўе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 У хуткім часе пасля І падзелу Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі пачаўся перавод уніятаў у праваслаўе. Папа Рымскі напісаў імператрыцы Кацярыне ІІ ліст, у якім выступіў у абарону Уніяцкай Царквы на Беларусі. Кацярына ІІ адказала, што для таго, каб выратаваць унію, Папа Рымскі павінен стаць паслухмяным выканаўцам волі расійскай імператрыцы. У 1794 г. быў прыняты […]