27 кастрычніка 2023 – Дзень посту, малітвы і пакаяння ў інтэнцыі міру.ЗВАРОТ Каталіцкіх біскупаў Бе…

27 кастрычніка 2023 – Дзень посту, малітвы і пакаяння ў інтэнцыі міру.
ЗВАРОТ Каталіцкіх біскупаў Беларусі

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
Святы Айцец ФРАНЦІШАК прапануе правесці ў пятніцу 27 кастрычніка Дзень посту, малітвы і пакаяння, да якога ён запрашае далучыцца людзей «розных хрысціянскіх канфесій, тых, хто належыць да іншых рэлігій, і ўсіх тых, хто імкнецца да справы міру ў свеце: няхай далучацца да гэтай ініцыятывы паводле свайго меркавання».

«27 кастрычніка ў 18.00 (па рымскім часе) у базыліцы святога Пятра мы перажывем гадзіну малітвы ў духу пакаяння, каб прасіць аб міры, міры ў гэтым свеце. Прашу ўсе партыкулярныя Касцёлы ўдзельнічаць у падрыхтоўцы падобных ініцыятываў з удзелам Божага народа», — заклікаў Папа Францішак.
[…}
Звяртаемся з прапановай і просьбай да кожнага пробашча ў Беларусі, каб, па магчымасці, 27 кастрычніка ў 19.00 па беларускім часе (па рымскім часе ў 18.00) далучыцца ў малітве да Святога Айца з адмысловым набажэнствам аб міры..