1 верасня 1937 г. пачала працу VI Пінская ўніяцкая канферэнцыя, якая аб’яднала 111 удзельнікаў, з іх 85 святароў, а астатнія — семінарысты Пінскай семінарыі (9), рыма-каталіцкай семінарыі ў Львове (4), семінарыі ў Полацку (4), схаласты Пінскага езуіцкага калегіума (8). Характарызуючы ход VI канферэнцыі, карэспандэнт часопіса «Przegląd Wileński» адзначаў, што гэтым разам яна атрымала мала грамадскага […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Жыццё запрашае нас да крыніцы вечнага жыцця
Паслухайце заклік, якім Жыццё запрашае нас да крыніцы жыцця. Гэта не толькі крыніца жывой вады, але таксама крыніца вечнага жыцця, крыніца святла і бляску. З яго нараджаецца ўсё: мудрасць, жыццё і вечнае святло. Даўца жыцця – гэта крыніца жыцця, Стварыцель святла – гэта крыніца святла. Таму не зважайце на часовыя рэчы, але шукайце па-за бачным […]
Госпад Ісус Хрыстос з’яўляецца крыніцай жыцця
Умілаваныя браты, паслухайце ўважліва мае словы, такія карысныя для вас. Распальвайце, а не гасіце ў сваіх душах прагу вады, што выцякае з Божай крыніцы. Пра яе хачу цяпер гаварыць. Піце, але не пераставайце прагнуць. Жывая крыніца, крыніца жыцця кліча нас да сябе і кажа: «Калі хто прагне, няхай прыйдзе да Мяне і п’е» (Ян 7, […]
ІІІ унійная канферэнцыя ў Пінску сабрала 117 удзельнікаў
30 жніўня – 1 верасня 1932 г. адбылася ІІІ унійная канферэнцыя ў Пінску. Колькасць удзельнікаў ІІІ канферэнцыі стала найбольшай за час правядзення – 117 удзельнікаў, з іх 89 святароў (астатнія – семінарысты), з якіх траціна (30 чалавек) належала да візантыйска-славянскага абраду, 5 біскупаў. На мінулым з’ездзе ніводзін святар не прадстаўляў украінскія праваслаўныя тэрыторыі, а на […]
Святы Ян пацвердзіў сведчанне Хрысту мучаніцкай смерцю
Святы веснік нараджэння, прапаведавання і смерці Госпада праявіў мужнасць, годную сузірання з вышыняў, і як кажа Пісанне, «хоць у вачах людзей яны здаваліся пакаранымі, іх надзея поўная несмяротнасці» (Мдр 3, 4). Таму справядліва, што мы з радасцю адзначаем дзень нараджэння для неба таго, хто сваёй смерцю ўвекавечыў яго для нас, упрыгожваючы пурпурам сваёй крыві; справядліва, […]
29 жніўня — свята Адсячэння галавы св. Яна Прадвесніка і Хрысціцеля Гасподняга
29 жніўня – свята Адсячэння галавы св. Яна Прадвесніка і Хрысціцеля ГасподнягаІрад узяў Яна, і звязаў яго, і пасадзіў у вязніцу дзеля Ірадыяды, жонкі Піліпа, брата свайго. Бо Ян казаў яму: «Нельга табе мець яе». І ен хацеў забіць яго, але баяўся народа, бо лічылі яго прарокам. Але ў дзень нараджэння Ірада дачка Ірадыяды скакала […]
Святы Аўгустын: позна я палюбіў Цябе
Позна я палюбіў Цябе, Прыгажосць даўняя і заўсёды новая! Позна я палюбіў Цябе! Ты быў ува мне, а я быў звонку і звонку шукаў Цябе. Сам, поўны брыдоты, я бег за прыгажосцю, якую Ты стварыў. Ты быў са мною, але я не быў з Табою. Здалёк ад Цябе ўтрымлівалі мяне стварэнні, якія б увогуле не […]
Юбілейны парафіяльны фэст у гонар святапакутніка Язафата Полацкага
Сардэчна запрашаем Вас раздзяліць духоўную радасць Юбілейнага парафіяльнага Фэсту ў гонар святапакутніка Язафата Полацкага. У гэтым годзе спаўняецца 400 гадоў ад яго мучаніцкай смерці за Хрыста і Адзінства Царквы Божай. Таксама ў гэтым годзе адзначаем 20-годдзе Парафіі ў Антвэрпане. Архірэйская Боская Літургія адбудзецца: У суботу, 23 верасня 2023 г. аб 11 гадзіне. Adres van de […]
Чаканне новай зямлі заахвочвае да руплівай працы
Чаканне новай зямліМы не ведаем часу, калі скончыцца зямля і чалавецтва, не ведаем таксама, якім чынам будзе зменены свет. Прамінае вобраз гэтага свету, скажоны грахом, але мы ведаем, што Бог рыхтуе новае жыллё і новую зямлю, у якой жыве справядлівасць, і шчасце якой заспакоіць і пераўзыдзе ўсякія жаданні спакою, што гараць у людскіх сэрцах. Тады, […]
Хрыстос свабодны ад граху і вызваляе іншых сваёй крывёй
Несумненна, Хрыстос, яднаючы свет з Богам, Сам не патрабаваў яднання. Бо за які ж грэх павінен быў пакутаваць Той, Хто не ведаў граху? Таму, калі габрэі патрабавалі дыдрахму, якую паводле Закону трэба было ахвяраваць за грэх, Ён сказаў Пятру: «Як табе здаецца, Сымоне? З каго бяруць мыта або падатак зямныя каралі? Са сваіх сыноў ці […]